Перайсці да зместу

Падснежнік (Амарылісавыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падснежнік (Амарылісавыя)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galanthus L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500291
NCBI  4669
EOL  29164
IPNI  1471-1

Падснежнік (Galanthus) — род кветкавых раслін сямейства амарылісавых.

Шматгадовыя цыбульныя травы вышынёй да 30 см. Лісце (звычайна 2) лінейнае. Кветанос з адной паніклай белай кветкай. Размнажаюцца насеннем, якое разносяць мурашкі.

Выдзелена 18 відаў. Пашыраны ў Заходняй Еўропе, на Каўказе, у Малоц Азіі, Іране. Трапляюцца ў горных лясах, на высакагорных лугах. На Беларусі часта называюць падснежнікам раннеквітучыя расліны (кураслеп дуброўны, пралеска высакародная і інш.); вырошчваюць падснежнік беласнежны (G. nivalis), падснежнік складкаваты (G. plicatus), падснежнік Эльвеза (G. elwesii).

Дэкаратыўныя расліны.