Падцарства (біялогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Класіфікацыйная дыяграма

Падцарства — іерархічная ступень навуковай класіфікацыі біялагічных відаў. Таксон высокага ўзроўню, наступны пасля царства.

Падцарства не з'яўляецца асноўным таксонам, таму выкарыстанне тэрміна абумоўлена ў вядомай ступені зручнасцю біялагічнай сістэматыкі і трывае значныя зрухі. У другой палове XX ст. паняцце падцарства быў дастаткова распаўсюджаным. Гэтак, у надцарства пракарыётаў уваходзіла адзінае царства драбянак, якое падзялялася на падцарствы бактэрый і цыянаў. У цяперашні час гэтыя тэрміны ў першапачатковым значэнні не ўжываюцца.

Тады ж царства грыбоў падзялялася на падцарствы ніжэйшых грыбоў і вышэйшых грыбоў, царства раслін падзялялася на падцарства ніжэйшых раслін і вышэйшых раслін. І гэтыя падзелы практычна выйшлі з ужывання.

У цяперашні час тэрмін «падцарства» прымяняецца да жывёл, пратыстаў (прасцейшых), а таксама да груп нядаўна выдзеленага царства храмістаў (Chromista). Сярод пратыстаў называюць

  • (Biciliata)
  • (Sarcomastigota)

Падзел царства жывёл на падцарствы неадназначны, але часта сустракаюцца наступныя назвы:

  • Прасцейшыя жывёлы — агнатазоі (Agnotozoa)
  • Мнагаклетачныя жывёлы — паразоі (Parazoa), прадстаўленыя губкамі
  • Сапраўдныя мнагаклетачныя жывёлы — эўметазоі (Eumetazoa).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Thomas Cavalier-Smith: Protist phylogeny and the high-level classification of Protozoa, Europ. J. Protistol. 39, 338—348 (2003).