Падчэнi

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Падчэні дома ў г.п. Мір Карэліцкага раёна. XIX ст. З малюнка пач. ХХ ст.

Падчэні (падсені) — адкрытая галерэя ў драўляных збудаваннях. Вырашалася як стрэшка (з вынасам 1,5-2,0 м) на слупах круглага ці квадратнага сячэння, змацаваных укосінамі з гарызантальнай бэлькай. Падчэні размяшчаліся з аднаго тарцовага ці падоўжанага боку будынка на даўжыню фасада, часам апяразвалі ўвесь будынак (кружганкі).

На тэрыторыі сучаснай Беларусі рабіліся ў культавых і грамадскіх збудаваннях (гандлёвыя рады, корчмы, аўстэрыі, паштовыя станцыі) у XVII-XIX стагоддзях, у крамах і дамах гандлёва-рамесніцкага насельніцтва для выстаўкі тавараў і аховы іх ад непагадзі, таксама ў сельскіх жылых і гаспадарчых пабудовах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Том 4. Выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. Мінск. 1987