Перайсці да зместу

Пажарніца наземная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пажарніца наземная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calamagrostis epigejos (L.) Roth, 1788


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  787792
EOL  1114255
GRIN  t:8350
IPNI  394433-1
TPL  kew-402643

Пажа́рніца наземная[1] (Calamagrostis epigejos) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Злакі, або Метлюжковыя (Poaceae).

Пажарніца наземная, перапалявіца, пажарнік[2][3][4], мятла лясная[2].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна 80—150 см у вышыню з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое. Лісце блакітнавата- або шаравата-зялёнае.

Кветкі дробныя, несамастойныя, сабраныя ў буйныя суквецці даўжынёй да 30 см. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі[5]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі[5]. Насяляе хваёвыя і змешаныя лясы і хмызнякі. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[6]. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[6].

Высушаныя суквецці выкарыстоўваюцца для складання сухіх букетаў[7]. Грубая кармавая трава лугоў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
  5. а б Taxon: Calamagrostis epigejos (L.) Roth (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN)
  6. а б Вейник наземный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  7. Гарнизоненко Т. С. Сухоцветы // Справочник современного ландшафтного дизайнера. — Ростов-на-Дону: Феникс, 2005. — 313 с. — (Строительство и дизайн). — ISBN 5-222-06328-3.
  • Манкевіч В. І. Пажарніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 71—72.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 121. Calamagrostis epigejos (L.) Roth — Вейник наземный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 215. — ISBN 8-87317-091-6.
  • Вейник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 132. — 563 с. (руск.)