Перайсці да зместу

Пажар у Нацыянальным музеі Бразіліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полымя за помнікам Педру II

Пажар у Нацыянальным музеі Бразілііпажар 2 верасня 2018 года ў палацы Сан-Крыставан (Рыа-дэ-Жанейра), дзе размяшчаўся Нацыянальны музей Бразіліі. У музеі захоўвалася больш за 20 мільёнаў прадметаў, з якіх, па папярэдніх ацэнак, дзевяць дзясятых былі знішчаны агнём. Прычына ўзгарання, якое адбылося каля 19:30 па мясцовым часе (23:30 UTC), па стане на 12 верасня не ўстаноўлена.

Пратэстоўцы на наступны дзень пасля пажару з тэкстам: "200 гадоў гісторыі, 20 млн экспанатаў ператварыліся ў пыл"

Пажар ахапіў усе тры паверхі будынка[1]. Людзі не пацярпелі, але агонь імкліва знішчыў практычна ўсю калекцыю, якая налічвала да 20 млн экспанатаў. Згодна з заявамі ўладаў, прычынай пажару стала халатнасць. Трагедыі можна было пазбегнуць, калі б прапанаваны раней праект рэарганізацыі музея ўдалося ажыццявіць. Супрацоўнікі музея раней неаднаразова скардзіліся на скарачэння фінансавання і тое, што руйнуецца будынак музея. У чэрвені гэтага ж года музей адзначыў сваё 200-годдзе[2].

Фасад музея пасля пажару

Музей валодаў адной з найбуйнейшых калекцый у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, якая складалася з жывёл, насякомых, мінералаў, індзейскага посуду, егіпецкіх і паўднёваамерыканскіх мумій, археалагічных артэфактаў, метэарытаў, акамянеласцяў і многіх іншых экспанатаў. Сярод іх былі прадстаўлены старажытнаегіпецкія фрагменты рэльефных малюнкаў, маскі, статуэткі бостваў з бронзы, каменя і дрэва, скрынкі для каноп, алебастравая чары, пахавальныя конусы, упрыгажэнні, амулеты і іншае[3][4]. У экспазіцыю ўваходзіў шкілет старажытнай жанчыны, які налічвае 12 тысяч гадоў і які з'яўляўся найстаражытнейшым шкілетам чалавека, калі-небудзь знойдзеных на амерыканскім кантыненце[5].

Прэзідэнт Бразіліі Мішэл Тэмер Прэзідэнт напісаў, што бразільцы перажылі вельмі сумны дзень, паколькі ў агні пажару загінулі «200 гадоў працы, даследаванняў і ведаў». А дырэктар музея назваў пажар «культурнай трагедыяй»[6].

Мэр Рыа-дэ-Жанейра Марцэла Крывела заклікаў аднавіць з попелу, узнавіць хай і ў копіях экспанаты, якія захаваюць памяць аб каралеўскай сям'і, якая падарыла народу Бразіліі незалежнасць, імперыю і канстытуцыю[7]. Бразільскі палітык і грамадскі дзеяч Марына Сілва назвала пажар лабатаміяй бразільскай памяці[8]. Археолаг Захі Хавас нагадаў аб неабходнасці рэпатрыяцыі егіпецкіх артэфактаў і заклікаў ЮНЕСКА правесці кантроль над музеямі, каб выявіць, ці дастаткова ў цэласці і надзейна ўтрымліваюцца ў іх артэфакты[9].

Навіна аб пажары імкліва абляцела Рыа-дэ-Жанейра. Сотні абураных жыхароў сабраліся каля брамы будынка музея, які астываў, раніцай панядзелка[10].

Студэнты музеязнаўства з Федэральнага ўніверсітэта Рыа-дэ-Жанейра заклікалі людзей дасылаць любыя фатаграфіі і відэа знішчанай калекцыі музея. За гадзіну яны атрымалі каля 14 тысяч відэа, фатаграфій і малюнкаў экспанатаў[11].

12 верасня 2018 года абвешчана аб плане кансервацыі руін музея, які прадугледжвае[12]:

  • узвядзенне драўлянай канструкцыі вакол музея для яго засцярогі,
  • умацаванне будынка ад пагрозы апоўзня,
  • шырокі навес для абароны ад дажджу,
  • модульныя будынкі на прылеглай тэрыторыі, у якіх размесцяцца часовыя лабараторыі,
  • выдаткі ў памеры 10 мільёнаў бразільскіх рэалаў.

Зноскі

  1. Фото: Сгорело всё: Бразилия лишилась Национального музея страны. Газета.Ru. 2018-09-03. Праверана 2018-09-03.
  2. Сгорел Национальный музей Бразилии. Meduza [руская]. 2018-09-03. Праверана 2018-09-03.
  3. Barkos, Margaret Marchiori. Egiptomania - O Egito no Brasil. — São Paulo: Paris Ed, 2004. — С. 31–35. — 190 с. ISBN 8572442618.
  4. Brancaglion Junior, Antonio. Revelando o Passado: estudos da coleção egípcia do Museu Nacional / Fábio de Souza & Bustamente, Regina. — Memoria & festa. — Rio de Janeiro: Mauad Editora, 2007. — С. 75–80.
  5. В Рио-де-Жанейро сгорел Национальный музей Бразилии. Русская служба Би-би-си. 2018-09-03. Праверана 2018-09-03.
  6. У Рыа-дэ-Жанейра згарэў Нацыянальны музей Бразіліі (фота, відэа) | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (3 верасня 2018). Праверана 11 снежня 2025.
  7. With the flames barely out, the finger-pointing begins as massive fire engulfs famed Rio museum. Associated Press. latimes.com (3 верасня 2018). Праверана 17 верасня 2018.
  8. Dom Phillips. Brazil museum fire: ‘incalculable’ loss as 200-year-old Rio institution gutted (англ.). the Guardian (3 верасня 2018). Праверана 17 верасня 2018.
  9. Sociedade que edita a National Geographic quer ajudar Museu Nacional. Agência Brasil [бразільская партугальская]. 2018-09-06. Праверана 2018-09-17.
  10. Brazil museum fire: Outrage grows as government blamed for 'tragic' blaze. SBS News [брытанская англійская]. 2018-09-03. Праверана 2018-09-17.
  11. Dom Phillips. Project to salvage images of collection lost in fire as Brazil mourns museum (англ.). the Guardian (12 верасня 2018). Праверана 17 верасня 2018.
  12. Museu Nacional é cercado com tapumes dez dias após incêndio - Agência Estado - UOL Notícias. UOL Notícias [бразільская партугальская]. Праверана 2018-09-17.