Пажар у вёсцы Буса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пажар у вёсцы Буса Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці адбыўся 12 лістапада 1957 года ў будынку школы падчас кінасеансу. Відавочцы сцвярждаюць, што прычынай пажару стала выпадкова скінутая са сцяны керасінавая лямпа, якая разбілася і выклікала ўзгаранне. У памяшканні было шмат людзей, на якіх загарэлася вопратка, полымя хутка распаўсюдзілася. У агні загінулі 65 чалавек. Іх пахавалі на мясцовых могілках і аб’явілі жалобу ў самой Бусе і Моладава. Да пачатку эпохі Галоснасці ў СССР інфармацыя пра гэты пажар заставалася сакрэтнай. Калі яе рассакрэцілі, трагедыю сталі называць «другой Хатынню»[1][2][3][4].

Зноскі