Пажар у жылым комплексе ў Ганконгу (2025)
| Пажар у жылым комплексе ў Ганконгу | |
|---|---|
| юэ 宏福苑大火 англ.: Wang Fuk Court fire[1] | |
| Краіна | |
| У адміністрацыйнай адзінцы | |
| Часавы пояс | HKT[d] |
| Месцазнаходжанне | |
| Дата | 26 лістапада 2025 |
| Дата пачатку | 26 лістапада 2025[2] |
| Дата заканчэння | 28 лістапада 2025[3] |
| Number of missing | 6[4] |
| Колькасць параненых | 79[5] |
| Колькасць загінулых | |
| Апісана на сайце | baike.sogou.com/v2254612… |
| Расследуецца | Hong Kong Police Force[d][7][8][…], Hong Kong Fire Services Department[d][8][9], Independent Commission Against Corruption[d][10], Buildings Department[d][9], Government Laboratory[d][9], Electrical and Mechanical Services Department[d][9], Labour Department[d][9] і Housing Bureau[d][9] |
| Number of arrests | 21[11][12] |
Пажар у жылым комплексе «Ванфук» у Ганконгу, у акрузе Тайпоу, пачаўся 26 лістапада 2025 года. Загінулі сама меней 128 чалавек, 79 атрымалі раненні, 200 чалавек лічацца зніклымі без вестак[13]. Пажар атрымаў найвышэйшую, 5-ю катэгорыю складанасці. Гэта другі такі сур’ёзны пажар з моманту перадачы Ганконга КНР у 1997 годзе і першы за 17 гадоў[14][15]. Гэта таксама самы смяротны пажар у Ганконгу з часоў пажару на складзе ў 1948 годзе, у выніку якога загінулі 176 чалавек[16].
Пажар пачаўся звонку з-за сеткі, якая не адпавядала стандартам супрацьпажарнай абароны для будаўнічых рыштаванняў, і хутка распаўсюдзіўся, ахапіўшы спачатку чатыры будынкі, а затым амаль увесь жылы комплекс (сем з васьмі яго будынкаў)[17][13].
Жылы комплекс
[правіць | правіць зыходнік]
Жылы комплекс «Ванфук» складаецца з васьмі 31-павярховых будынкаў. Усяго ў комплексе, пабудаваным у 1983 годзе, размяшчаюцца 1984 кватэры[18]. Паводле перапісу насельніцтва 2021 года, у комплексе пражывалі 4643 чалавекі[19].
Будаўнічая інспекцыя, праведзеная ў 2016 годзе, выявіла, што будынкам патрабуецца маштабны рамонт[20]. У студзені 2024 года аб’яднанне ўласнікаў жылля прадставіла тры планы рамонту, кошт якіх вар’іраваўся ад 150 да 330 мільёнаў ганконгскіх долараў. Быў абраны план коштам 330 мільёнаў ганконгскіх долараў, які прадугледжваў поўную рэканструкцыю вонкавых сцен і кладку бруку[15]. На момант пажару рамонт вонкавых сцен усё яшчэ працягваўся, і ўсе восем будынкаў былі акружаны бамбукавымі будаўнічымі рыштаваннямі. 26 лістапада 2025 года надвор’е ў Ганконгу было сухое, і Ганконгская абсерваторыя выпусціла чырвонае папярэджанне аб пажары[21].
Пажар
[правіць | правіць зыходнік]Паведамленне пра пажар паступіла ў 14:51 паводле Ганконгскага часу (UTC+08:00), агонь хутка распаўсюджваўся. Да 15:34 узровень быў павышаны з 1-га да 4-га, а затым да самага высокага 5-га ўзроўню ў 18:22[22]. Афіцыйныя асобы заяўляюць, што пажар пачаўся на вонкавых будаўнічых рыштаваннях аднаго з будынкаў, а затым распаўсюдзіўся ўнутр і на іншыя будынкі[23]. Міністр бяспекі Ганконга Крыс Тан заявіў, што хуткасць распаўсюджвання агню была незвычайна высокай.
Станам на 21:00 сем з васьмі будынкаў па-ранейшаму былі ахоплены агнём[22]. На месца здарэння былі накіраваны 128 пажарных машын, 57 машын хуткай дапамогі і 767 пажарных разлікаў[24]. Больш за тысячу жыхароў былі эвакуіраваны ў бліжэйшы гандлёвы цэнтр «Квон-Фук»[25].
У 22:13 на іншым беразе ракі насупраць жылога комплексу, недалёка ад школы, успыхнуў невялікі лясны пажар, і пажарныя і супрацоўнікі хуткай дапамогі паспяшаліся на месца новага ўзгарання[26].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Адным з загінулых стаў пажарны, які памёр, аказваючы дапамогу. Ён быў апазнаны як 37-гадовы Хо Вайхо, які прапрацаваў у пажарнай службе Ганконга дзевяць гадоў. Ён прыбыў на месца здарэння неўзабаве пасля таго, як паступіла паведамленне пра пажар, і прыкладна праз 30 хвілін страціў сувязь са сваімі калегамі; яго цела было знойдзена з апёкамі на твары[27]. Кіраўнік адміністрацыі Ганконга Джон Лі Качхіу паведаміў, што прынамсі 279 чалавек прапалі без вестак[19]. Прынамсі адзін пажарны таксама атрымаў раненні[28].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Пажар у Грэнфел-таўэр — таксама ўзгаранне вышыннага будынка з-за пажаранебяспечнай ашалёўкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Task force probes Tai Po fire — Information Services Department, 2025. Праверана 1 снежня 2025.
- ↑ Fire engulfs Hong Kong residential building killing at least 14 people, trapping others Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ 保安局局長就大埔宏福苑五級火警跟進工作會見傳媒開場發言(只有中文)(二) — 政府新聞處, 2025. Праверана 1 снежня 2025.
- ↑ а б 宏福苑大火災.最新|160人亡 6人失聯 棚下現疑似人骨將再化驗原文網址: 宏福苑大火災.最新|160人亡 6人失聯 棚下現疑似人骨將再化驗 | 香港01 — 香港01. Праверана 10 снежня 2025.
- ↑ 宏福苑五級火|增至146死79傷 當局續尋被報稱失聯人士 - RTHK — 香港電台, 2025. Праверана 2 снежня 2025.
- ↑ https://www.reuters.com/world/china/hong-kong-fire-death-toll-rises-160-2025-12-09/ — Рэйтэрс. Праверана 10 снежня 2025.
- ↑ Three men arrested on suspicion of manslaughter in relation to Hong Kong fire, police say — 2025. Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ а б 宏福苑五級火增至44人死亡 工程公司3名負責人涉誤殺被捕 — 香港電台, 2025. Праверана 27 лістапада 2025.
- ↑ а б в г д е 宏福苑五級火|調查專組首次會議 主要查火警起因及大量傷亡成因 — RTHK, 2025. Праверана 1 снежня 2025.
- ↑ Hong Kong tower blocks fire death toll rises to 128 — 2025. Праверана 29 лістапада 2025.
- ↑ 宏福苑五級火|警方再拘捕6人 屬消防裝置承辦商涉虛假陳述 — 2025. Праверана 5 снежня 2025.
- ↑ Hong Kong apartment fire toll hits 159, infant among dead — 2025. Праверана 5 снежня 2025.
- ↑ а б 2 consultant directors arrested as Hong Kong fire death toll rises to 94. South China Morning Post (28 лістапада 2025). Праверана 28 лістапада 2025.
- ↑ Wang Zhan. Fire in Tai Po (англ.). China Daily (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ а б 大埔居屋宏福苑現五級火 造成多人死傷 棚架燒毀濃煙升上半空(有片) (кіт.). ps.hket.com. 香港經濟日報HKET (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ Chinese giants rush to pledge millions after Hong Kong’s deadliest fire since 1948 kills 55. CNBC (27 лістапада 2025). Праверана 27 лістапада 2025.
- ↑ 高怡. 宏福苑大火|警方疑外牆的保護網等未符防火標準 大廈維修竹棚安全網阻燃屬關鍵 (кіт.). 香港經濟日報HKET (27 лістапада 2025). Праверана 27 лістапада 2025.
- ↑ Housing Authority Property Location and Profile (англ.). Hong Kong Housing Authority and Housing Department (26 лістапада 2025). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2024. Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ а б Breaking | 36 dead, 279 missing in huge Hong Kong fire; 3 arrested for alleged manslaughter (англ.). South China Morning Post (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ 宏福苑 3.3 億天價維修費 業主要求開大會無回音 居民擬入稟遭警告或須付訟費 (кіт.). Yahoo News HK (24 ліпеня 2024). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ 大埔宏福苑五級火 | 專家料天氣乾燥及大風助長火勢 需查圍網是否阻燃物料及警鐘故障 (кіт.). stheadline.com. 星島頭條 (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ а б Stacy Shi, Shadow Li and Iris Muk. Xi sends condolences as major fire kills at least 13 at HK housing estate (англ.). China Daily (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ Число жертв пожара в жилом комплексе в Гонконге увеличилось до 36 человек. Интерфакс (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ Seven of the 8 buildings are still on fire (англ.). CNN (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ Over a thousand residents moved into nearby shelter, councillor tells the BBC (англ.). BBC (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ 凌逸德. 宏福苑五級火 | 大埔王肇枝中學後山山火 多人報案 (кіт.). 香港01 (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ At least 14 dead after fire engulfs residential high-rise buildings in Hong Kong, says government (англ.). The Straits Times (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.
- ↑ What we know about the Hong Kong apartment fires (англ.). BBC (26 лістапада 2025). Праверана 26 лістапада 2025.