Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пажар у Саборы Парыжскай Божай Маці

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці пачаўся 15 красавіка 2019 года, незадоўга да 18:50 CEST. Пажар быў патушаны ранкам 16 красавіка. Агонь прывёў да сур’ёзных разбурэнняў будынка — абваліўся шпіль і дах, унутранае ўбранне сабора было пашкоджанае высокай тэмпературай.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пажар пачаўся ў верхняй частцы будынка. Ён хутка распаўсюдзіўся па ўсім будынку, агонь перакінуўся на паўночную вежу сабора. Абрынуліся дах і шпіль[1][2]. Агонь знішчыў дзве траціны даху і гадзіннік сабора. Вежу і структуру сабора Нотр-Дам пажарныя змаглі ўратаваць[3]. Пажар быў лакалізаваны, а затым пагашаны супрацоўнікамі экстраных служб[4]. Таксама ацалелі каштоўныя рэліквіі, якія захоўваюцца ў саборы.

На час пажару ў саборы была запланаваная імша. Людзі, якія знаходзіліся на востраве Сітэ, дзе размешчаны сабор, былі эвакуіраваны; ніхто не пацярпеў.

Паводле інфармацыі міністра ўнутраных спраў Францыі, у тушэнні агню былі занятыя 400 пажарных. Пажарныя самалёты не выкарыстоўваюцца пры тушэнні пажару з-за небяспекі для людзей паблізу, а таксама для ацалелых канструкцый будынка, якія маглі яшчэ больш пацярпець ад рэзкага перападу тэмпературы.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запусціў міжнародную кампанію для збору сродкаў на аднаўленне храма[5].

18 красавіка прадстаўнік французскай судовай паліцыі сказаў, што паводле версіі следства хутчэй за ўсё прычынай пажару было электрычнае кароткае замыканне[6].

Зноскі