Перайсці да зместу

Пажаскі корпус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нагрудны знак Пажаскага корпуса для выхаванцаў, 1902 год.

Пажаскі корпус (руск.: Пажеский корпус; фр.: Corps des Pages) — ваеннае вучылішча ў імператарскай Расіі, якое рыхтавала сыноў арыстакратыі і вышэйшага афіцэрства да ваеннай службы, як Імператарская школа юрыспрудэнцыі да дзяржаўнай службы. Сучаснымі адпаведнікамі Пажаскага корпуса і іншых імператарскіх ваенных вучылішч можна лічыць сувораўскія ваенныя вучылішчы.

У 1810-1917 гадах Пажаскі корпус размяшчаўся ў Варанцоўскім палацы, спраектаваны Растрэлі каля 1749 года (на выяве выгляд станам на 1858 год).

Пажаскі корпус заснаваны ў 1759 годзе ў Санкт-Пецярбургу як вучэбна-выхаваўчая школа пажоў і камерных пажоў. Праз патрэбу ў належна падрыхтаваных афіцэрах для гвардзейскіх часцей, у 1802 годзе Пажаскі корпус рэарганізаваны ў навучальную ўстанову, падобную да кадэцкіх школ. У Корпус прымалі сыноў спадчыннага дваранства Расіі, а таксама сыноў вышэйшых афіцэраў, у званнях ад генерал-лейтэнанта і віцэ-адмірала, а таксама ўнукаў поўных генералаў і адміралаў.[1] У 1802 годзе навучальны план Пажаскага корпуса быў зменены і пазней грунтаваўся на ідэалах Ордэна Святога Іаана .

У 1810 годзе вучылішча пераведзена ў палац Суверэннага ордэна святога Іаана Іерусалімскага[2], таксама вядомы як Варанцоўскі палац. Корпус размяшчаўся ў гэтым месцы Санкт-Пецярбурга болей за сто гадоў, да бальшавіцкага перавароту ў 1917 годзе[1].

У перыяд рэформ ваеннага вучылішча ў 1860-х гадах Пажаскі корпус ператвораны ў сямікласную навучальную ўстанову, прычым першыя пяць класаў былі падобныя да ваеннай гімназіі, а два астатнія -- да ваеннага вучылішча. Ад 1885 года Пажаскі корпус меў сем агульных класаў, дзе вучні вывучалі тыя ж навукі, што і ў кадэцкіх школах, і два спецыяльныя класы, дзе выкладалі ваенную навуку і правазнаўства. Да 1880-х гадоў былі асобныя аддзелы пяхоты, кавалерыі і артылерыі.

Пажаскі корпус быў адзіным, сярод каля дваццаці, ваенным вучылішчам, дзе рыхтавалі афіцэраў для ўсіх родаў войскаў. Астатнія рыхтавалі афіцэраў пэўных родаў войскаў — кавалерыі, пяхоты, артылерыі, інжынераў, казакоў, тапаграфічнай службы і г. д. Большасць выпускнікоў паступалі ў Расійскую імператарскую армію афіцэрамі, меншасць — на дыпламатычную або дзяржаўную службу.

Жыццё ў Пажаскім корпусе

[правіць | правіць зыходнік]
Пажаскі пагон (Пажаскі корпус Яго Імператарскай Вялікасці, 1914) .

Пажаскі корпус, як і іншыя расійскія ваенныя навучальныя ўстановы, меў жорсткі рэжым для сваіх кадэтаў. Цялесныя пакаранні прадугледжвалі біццё розгамі нават за нязначныя правіны, здзекі над малодшымі вучнямі з боку старэйшых былі звычайнай з’явай.[3]

У мемуарах Пётр Крапоткін падрабязна апаведзена пра дзедаўшчыну і іншыя злоўжыванні, чым Корпус стаў сумна вядомы.[4] Пры гэтым, адукацыя была адносна высокага ўзроўню з курсамі матэматыкі, моў, прыродазнаўчых навук і ваенных дысцыплін.

Прыдворная роля і прывілеі

[правіць | правіць зыходнік]

Студэнты служылі на ратацыйнай аснове як пажы пры двары і пры цырымоніях, у тым ліку ў прысутнасці членаў імператарскай сям'і.

Выпускнікі Пажаскага корпуса мелі ўнікальны прывілей паступаць у полк па ўласным жаданні, незалежна ад наяўных вакансій (аднак, паводле этыкету, папярэдне патрабавалася згода камандзіра часці). Ужо як дзейныя афіцэры, яны насілі на левым баку кіцеля знак Пажаскага корпуса на ўзор крыжа ордэна Святога Яна.[1]

Па заканчэнні вучобы кадэты атрымлівалі званне падпаручніка (карнета ў кавалерыі). Тых, хто аддаў перавагу службе дыпламатам або дзяржаўным чыноўнікам, узводзілі ў чыны 10, 12 і 14 класаў.

Уніформа XIX ст.

Пажаскі корпус меў шэраг уніформы для розных мэт. Самай эфектнай была ўрачыстая, якую насілі на прыдворных мерапрыемствах, яна складалася са спічастага шлема з белым плюмажам, цёмна-зялёную тунікі, упрыгожанай залатой тасьмой спераду, белых брыджаў і высокіх ботаў.

Расфарміраванне

[правіць | правіць зыходнік]

Ад заснавання і да 1917 года Пажаскі корпус выпусціў 4505 афіцэраў. Яшчэ 200 не скончылі курс праз рэвалюцыю 1917 года. Школа фактычна спыніла сваю дзейнасць пасля звяржэння імператара Мікалая II у лютым 1917 года і была канчаткова закрыта ў чэрвені 1917 года загадам Аляксандра Керанскага, ваеннага міністра Часовага ўрада.

Зноскі

  1. а б в Daniel E. A. Perret The Sovereign Order of Saint John of Jerusalem Knights of Malta and the «Corps des Pages», Russia's Dream of Chivalry Архівавана 24 снежня 2007 года.
  2. Chebotarev, Tanya and Marvin Lyons. The History. The Russian Imperial Corps of Pages, An Online Exhibition Catalog. Columbia University Libraries (1 снежня 2002). — «In the very heart of St. Petersburg stands a magnificently proportioned, medium-sized palace, designed in the mid-eighteenth century by the Italian architect Bartolomeo Rastrelli. The fine old palace was given by the Emperor Paul to the exiled Order of the Hospitalers of Saint John of Jerusalem (the Knights of Malta) in 1796. In 1810, Alexander I gave this palace to the Corps of Pages as the headquarters. It was a gift with great symbolic meaning. The Knights left the Palace with a Catholic chapel in the garden and Maltese Crosses everywhere. The crosses and the chapel remained and the young Pages took very seriously the thought that they were the heirs of the Order, adopting many of its traditions as their own and the white Maltese Cross as their insignia.»
  3. Robert H.G. Thomas, page 13 "The Russian Army of the Crimean War", ISBN 978-1-85532-161-8
  4. Kropotkin, Peter (1899). Memoirs of a Revolutionist. London: Smith, Elder & Co. pp. 63. peter kropotkin memoirs revolutionist.