Пажыццёвае зняволенне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прымяненне пажыццёвага пазбаўлення волі ў свеце
 — не ўжываецца
 — ужываецца
 — ужываецца з абмежаваннямі  — невядома

Пажыццёвае пазбаўленне волі — від крымінальнага пакарання, які складаецца ў пазбаўленні волі на тэрмін ад моманту ўступлення прысуда суда ў законную сілу і да біялагічнай смерці зняволенага. Станам на 2017 год у свеце каля 400 000 чалавек адбывалі пажыццёвае пазбаўленне волі альбо тэрміны заключэння загадзя даўжэй працягласці жыцця[1][2].

У некаторых краінах, дзе няма смяротнага пакарання, пажыццёвае пазбаўленне волі выкарыстоўваецца замест яе як эквівалент і звычайна ўжываецца па тым жа самым артыкулам, па якіх раней прадугледжвалася смяротнае пакаранне. У іншых краінах, дзе смяротнае пакаранне існуе, пажыццёвае пазбаўленне волі нярэдка з’яўляецца яе альтэрнатывай і можа быць прызначана абвінавачанаму па «смяротных» артыкулах крымінальнага заканадаўства па рашэнні суда альбо прысуджаны да смяротнага пакарання можа быць памілаваны вышэйшай службовай асобай дзяржавы або штата (прэзідэнтам, манархам, губернатарам і г.д.)[3].

У многіх выпадках прысуд да пажыццёвага пазбаўлення волі не азначае, што асуджаны сапраўды правядзе ўсё астатняе жыццё ў месцах пазбаўлення волі. Заканадаўства краіны можа прадугледжваць максімальны дапушчальны тэрмін адбыцця пакарання або магчымасць датэрміновага вызвалення пры пэўных умовах і пасля адбыцця пэўнага тэрміну пакарання[3].

Варта адзначыць, што ў дзяржавах, дзе няма пажыццёвага, замест гэтага прымяняюцца вельмі вялікія тэрміны[3].

Зноскі

  1. RELP. Пожизненное лишение свободы за рубежом /(недаступная спасылка). www.law.edu.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2017. Праверана 30 ліпеня 2017.
  2. Mass Incarceration: The Whole Pie 2017 | Prison Policy Initiative
  3. а б в Шидловский А. В. Социально-правовая природа наказания в виде пожизненного лишения свободы. // Журнал Белорусского государственного университета. Право. — 2019; 1: 95—103.