Перайсці да зместу

Паздзеркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Паздзеркі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 35 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223014
Аўтамабільны код
5
Паздзеркі (Беларусь)
Паздзеркі
Паздзеркі
Паздзеркі (Мінская вобласць)
Паздзеркі
Паздзеркі

Па́здзеркі[2] (трансліт.: Pazdzierki, руск.: Паздерки), раней Паздзёркі — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Грэбенка. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

З-пад Івянца было прозвішча Паздзер, было горадзенскае Паздзерскі[3]. Ёсць чэшскае прозвішча Pazdera.

Ёсць латышскае Pasders[4]. На думку даследчыка балцкай антрапаніміі Алеся Мікуса, ад старажытнага балцка-літоўскага двухасноўнага імені Pas-deras[5].

Вядома з другой паловы XVIII стагоддзя, належала да маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. Уваходзіла ў склад Менскага павета Маенскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

У 1815 годзе была ўніяцкая капліца.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. На 1888 год у вёсцы сярод землеўладальнікаў былі: Ігнат Паўлаў Ламак (5 і 1/6 дзесяціны зямлі), Юрый Ігнатаў Ламак (5 і 1/6 дзесяціны), Якаў Ігнатаў Ламак (5 і 1/6 дзесяціны), Міхась Піліпаў Матрунчык (15 і 1/3 дзесяціны), усе праваслаўныя сяляне[6][7].

У другой палове XIX стагоддзя на могілках была праваслаўная царква Святой Ганны, належала да парафіі Пяцеўшчына. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы была кузня.

У 1912 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У часе рэпрэсій 1930-х гадоў прынамсі 1 жыхар вёскі быў расстраляны[8].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1815 год — 92 жыхары мужчынскага полу
  • 1897 год — 50 двароў, 268 жыхароў
  • 1908 год — 48 двароў, 591 жыхар[9]
  • 1917 год — 44 двары, 298 жыхароў (усе беларусы)[10]
  • 1926 год — 42 двары, 226 жыхароў
  • 1997 год — 43 двары, 80 жыхароў
  • 1999 год — 54 жыхары
  • 2009 год — 43 жыхары
  • 2019 год — 35 жыхароў[11]
  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-J9TC-5?i=193&cat=1107447 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-JS4M-4?i=253&cat=2323279
  4. https://uzvardi.lv/surname/633552
  5. Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. М., 2025. С. 27.
  6. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 34.
  7. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 38.
  8. Списки жертв — Врублевский Иосиф Вдамирович. base.memo.ru. Праверана 9 снежня 2025.
  9. Ярмоловичъ В. 1909, с. 148.
  10. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 150.
  11. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 8 снежня 2025.