Пазнаньскае ваяводства (1945—1975)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пазнаньскае ваяводства
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1945
Дата скасавання 1 чэрвеня 1975
Пазнаньскае ваяводства на карце

Пазнаньскае ваяводства (польск.: Województwo poznańskie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 19451975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Познань.

Фармальна адноўлена 22 жніўня 1944 года. Фактычна ваяводства было арганізавана пасля праходжання праз яго тэрыторыю лініі фронту. 25 верасня 1945 года яно было павялічана за кошт часткі вернутых тэрыторый. Ваяводства некалькі разоў мяняла свае межы. У 1946—1950 гадах гэта было самае вялікае ваяводства Польшчы. У сувязі з рэформай 1975 года ваяводства было ліквідавана, а яго тэрыторыя ў асноўным падзелена паміж так званым малым Пазнаньскім ваяводствам, а таксама Калішскім, Конінскім, Ляшчынскім і Пільскім ваяводствамі (некаторыя заходнія гміны ўвайшлі ў склад ваяводстваў Гожаўскага і Зеленагурскага). Зараз большая частка тэрыторыі ваяводства належыць да Велікапольскага ваяводства.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]