Пазнаньскія пратэсты (1956)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пазнаньскія пратэсты, 1956)
Пазнаньскія пратэсты 1956
Асноўны канфлікт: Халодная вайна
Дата 28–30 чэрвеня 1956 года
Месца Познань, Польская Народная Рэспубліка
Вынік Перамога дзяржаўных ваенных; пачатак польскага кастрычніка
Праціўнікі
Пратэстоўцы ПНА, Корпус унутранай бяспекі, Служба бяспекі
Камандуючыя
Страйкавы камітэт Станіслаў Паплаўскі
Сілы бакоў
100 тысяч, у тым ліку менш за 200 узброеных 10 тысяч, 390 танкаў
Страты
57-100+ забіта, 600 паранена 8 забіты, некалькі параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пазна́ньскія пратэсты 1956, таксама вядомыя як Пазнаньскае паўстанне 1956 альбо Пазнаньскі чэрвень (польск.: Poznański Czerwiec) — першыя з некалькіх масавых пратэстаў супраць урада Польскай Народнай Рэспублікі. Дэманстрацыя рабочых, якія патрабавалі паляпшэння ўмоў працы, пачалася 26 чэрвеня 1956 года ў Познані на заводзе Цэгельскага і была сустрэнута жорсткім супрацівам.

Натоўп колькасцю каля 100 тысяч чалавек сабраўся ў цэнтры горада, недалёка ад будынка Міністэрства грамадскай бяспекі. Каля 400 танкаў і 10 тысяч салдат Народнай арміі Польшчы і Корпуса ўнутранай бяспекі пад камандаваннем польска-савецкага генерала Станіслава Паплаўскага былі накіраваныя на задушэнне пратэстаў, у выніку чаго быў адкрыты агонь супраць пратэстоўцаў.

Колькасць загінулых, паводле розных дадзеных, склала ад 57 да больш, чым 100 чалавек, у тым ліку 13-гадовы хлопчык Ромэк Стшалкоўскі. Сотні людзей былі паранены. Пазнаньскія пратэсты былі важнай вяхой на шляху да ўстаноўкі менш залежнага ад СССР урада ў Польшчы ў кастрычніку.