Галасаванне
Галасава́нне — падача голасу за каго-небудзь або што-небудзь. Гэта адна з найбольш пашыраных працэдур для высвятлення меркаванняў, настрояў і спадзяванняў людзей па важных праблемах палітычнага жыцця і ўладнай практыкі[1].
Віды
[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваюць некалькі відаў галасавання. Яно бывае адкрытае і закрытае (тайнае). Таксама існуе пайменнае галасаванне, пры якім афіцыйна рэгіструецца, як прагаласаваў пэўны член парламента ці іншага органа[1].
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Галасаваннем вырашаецца лёс дэмакратычна выбіраемых кіраўнікоў дзяржаў і мясцовых органаў улады, членаў парламента, дэпутатаў і іншых асоб, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады насельніцтвам. Таксама праз гэтую працэдуру могуць прызначацца кіраўнікі і супрацоўнікі тых або іншых органаў і ўстаноў[1].
Для вырашэння ключавых пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця можа праводзіцца народнае галасаванне — рэферэндум[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя 1997, с. 451.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галасаванне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 451. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галасаванне