Перайсці да зместу

Пайнтап Перкінс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пайнтап Перкінс
англ.: Pinetop Perkins
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 ліпеня 1913(1913-07-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2011(2011-03-21)[2][1] (97 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст, спявак, blues musician, музыкант
Інструменты гітара, фартэпіяна[3], раяль[d], сінтэзатар, вакал[3] і электрычнае піяніна[d][3]
Жанры блюз[3] і джаз
Лэйблы Blind Pig Records[d] і Black & Blue[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
pinetopperkins.com (англ.)

Пайнтап Перкінс (англ.: Pinetop Perkins; (7 ліпеня 1913, Белзоні, штат Місісіпі, ЗША — 21 сакавіка 2011, Остын, штат Тэхас, ЗША) — амерыканскі джазавы піяніст, спявак.

Музычную кар’еру Пайнтап Перкінс пачаў у якасці гітарыста. Аднак, пасля цяжкай траўмы — ранення нажом у левую руку, у 1942 годзе пачаў граць толькі на піяніна. Сваю першую кампазіцыю запісаў у Мемфісе на студыі Сэма Філіпса. Гэта была яго версія тэмы Кларэнс Сміта Pinetop’s Boogie Woogie.

У 2008 годзе ён сумесна з Генры Таўнсендам, Робертам Локвудам і Дэвідам Эдвардсам атрымаў «Грэмі» за альбом «Last of the Great Mississippi Delta Bluesmen: Live in Dallas». У 2011 годзе Пайнтап Перкінс і Вілі «Big Eyes» Сміт за альбом «Joined at the Hip» атрымалі «Грэмі» ў катэгорыі «Найлепшы альбом традыцыйнага блюзу». Атрымаўшы гэтую ўзнагароду, ён стаў найстарэйшым музыкантам, які атрымаў «Грэмі».

Памёр 21 сакавіка 2011 года ва ўзросце 97 гадоў у сваім доме ў Остыне (штат Тэхас) ад спынення сэрца.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 https://www.blackpast.org/african-american-history/perkins-joseph-william-pinetop-1913-2011/
  2. ↑ https://web.archive.org/web/20110326092332/http://spinningsoul.com:80/2011/03/pinetoprip/
  3. 1 2 3 4 Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.