Пакланенне мудрацоў


Пакланенне мудрацоў[1] (грэч. μάγοι ἀπὸ ἀνατολῶν), радзей Пакланенне магаў[2] — евангельскі эпізод, папулярны багаслоўскі і іканаграфічны сюжэт. У беларускім мастацтвазнаўстве сюжэт называецца літаральнымі перакладамі з рускай Пакланенне вешчуноў[3] (руск.: Поклонение волхвов) і польскай Пакланенне трох каралёў[4] (польск.: Pokłon Trzech Króli), такая практыка склалася за савецкім часам.
У аснове сюжэта сведчанне Евангелля паводле Матфея (Мф. 2:1-11) пра трох мудрацоў, якія прыйшлі ў Віфлеем з Усходу, каб пакланіцца Дзіцяці-Хрысту[5] і прынеслі яму дары. Апавяданне Матфея пазней дапоўнілі царкоўныя і апакрыфічныя паданні[5].
Раннехрысціянская літаратура лічыла радзімай мудрацоў Аравію, Клімент Александрыйскі назваў персідска-месапатамскі рэгіён[5]. У Блажэннага Аўгусціна (354—430) і Іаана Залатавуста (каля 347—407) мудрацоў было дванаццаць[6], а Арыген (184/185 — 253/254) сцвярджаў, што іх колькасць адпавядала колькасці дароў[5]. Багасловы суадносілі іх з трыма асобамі Тройцы або з траістым складам чалавечага роду[5]. Беда Вялебны (каля 672/673 — 735) даў ім імёны — Каспар, Мельхіёр і Бальтазар, царскае паходжанне і радзіму[6].
Сюжэт стаў шырока папулярны дзякуючы зборніку італьянца Якава Варагінскага (каля 1228/1230—1298) «Залатая легенда», складзенаму каля 1260 года. Мошчы мудрацоў з XIII стагоддзя зберагаліся ў Кёльнскім саборы, магчыма, таму «Пакланенне мудрацоў» надзвычай папулярным у жывапісе Паўночнай Еўропы[5].
У эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў мудрацы сталі ўвасабленнем белай, жоўтай і чорнай рас або трох частак свету — Еўропы, Азіі, Афрыкі[5].
Дзень пакланення мудрацоў адзначаецца хрысціянамі. У каталіцтве — 6 студзеня на свята Богаяўлення. У некаторых краінах дзень называецца Свята Трох Каралёў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Нараджэнне Хрыстова
- Віфлеемская зорка
- Пакланенне пастухоў
- Саламея-павітуха
- Адарацыя
- Аповесць пра трох каралёў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Паводле Мацьвея 2 верш 1 — Параўнанне . biblia.by.; у перакладах Васіля Цяпінскага, Вінцэнта Гадлеўскага, Пятра Татарыновіча, Міхася Міцкевіча, Сабілы і Малахава, афіцыйным Рыма-каталіцкага касцёла, афіцыйным Беларускай праваслаўнай царквы, Яна Станкевіча, Анатоля Бокуна, Васіля Сёмухі
- ↑ Паводле Мацьвея 2 верш 1 — Параўнанне . biblia.by.; у перакладах Чарняўскага, Дзекуць-Малея, Анатоля Клышкі і Льва Гарошкі.
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. -- Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — 304 с.; іл. — С. 202.
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. -- Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — 304 с.; іл. — С. 202.
- ↑ а б в г д е ё Аляксандр ЯРАШЭВІЧ. «І НАРАДЗІЛА СЫНА СВАЙГО…». Сюжэты Божага Нараджэння ў старабеларускім мастацтве
- ↑ а б Фаррар, Фредерик Вильям. Жизнь Іисуса Христа = The Life of Christ. — Изд. И. Л. Тузова, 1893. — С. 15. — 586 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакланенне мудрацоў
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тры каралі