Пакроя
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Пакро́я[2][заўв 1], таксама Пакруойіс (літ.: Pakruojis) — горад у паўночнай Літве на рацэ Кроя. Недалёка ад горада на рацэ стаіць дамба. Адміністрацыйны цэнтр Пакройскага раёна Шавельскага павета. Размешчана за 36 км ад Шаўляў. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція. Праз горад праходзіць чыгунка Паланга — Дзвінск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню паселішча згадваецца ў 1531 годзе, калі яно належала Мартыновічам. Потым Пакрой пераходзіў да Сясіцкіх, Забелаў, Мунстэраў. У канцы XVIII стагоддзя ўладарамі Пакроя сталі бароны фон Ропы, якія валодалі ім да 1940 года. Пакрой вядомы тым, што тут у ХІХ стагоддзі працаваў настаўнікам французскі падарожнік і навуковец Фрэдэрык Дзюбуа дэ Манперэ.
Статус горада Пакрое атрымаў у 1950 годзе.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба фон Ропаў (пачатак XIX стагоддзя).
- Сабор Святога Яна Хрысціцеля (пабудаваны ў 1887 годзе).
- Драўляная сінагога (1801). Занесена ў Рэестр культурных каштоўнасцяў Літвы. У паваенны час у будынку дзейнічаў кінатэатр, пазней там абсталёўвалі склад. У апошні час гэты будынак не эксплуатаваўся. У маі 2003 года моцна пацярпела ад пажару[8][9].
- Англійскі парк уздоўж ракі Круоя.
- Арачны мост над ракой Круоя. Пабудаваны ў 1819 годзе. Адлюстраваны на гербе горада.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]- ФК Пакруойіс — футбольны клуб.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ а б Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 192. — 248 с.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ SgKP 1887, s. 546.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Мегапартал хрысціянскіх рэсурсаў Архівавана 10 мая 2009.
- ↑ Пакруойская сінагога (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pokrój, żm. Pakruojis // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 543.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакроя