Пакроў Багародзіцы (Маларыта)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
1649. Пакроў.jpg
Маларыцкі майстар
Пакроў Багародзіцы. 1649
Матэрыял дошка для жывапісу[d]
Тэхніка яечная тэмпера[d]
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-252)

Пакроў Багародзіцы — абраз сярэдзіны XVII стагоддзя са Свята-Мікалаеўскай царквы ў г. Маларыта. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз выяўлены экспедыцыяй Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР у Свята-Мікалаеўскай царкве г. Маларыта Брэсцкай вобласці ў 1970 годзе. Раскрыты рэстаўратарам вытворчага аб’яднання «Расрэстаўрацыя» М. Я. Сакаленкам у 1974—1991 (Растоў-на-Доне)[1].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
  • Мастацтва Брэстчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1993
  • Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000
  • Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 199902000; Мінск, 2001
  • Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск, 1999—2000
  • Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мн. 2000
  • Іканапіс беларускага Палесся. XVII—XVIII стст. Мінск. 2003

Зноскі

  1. Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 26-27.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Церашчатава В. В. Збор. 1972. С. 421—422
  • Вецер Э. І. Літаратурныя і дакументальныя крыніцы длявывучэння беларускага старажытнага жывапісу XII—XVIII стст. //Библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974. С. 604—605