Пакт Молатава — Рыбентропа

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Пакт Молатава-Рыбентропа)
Jump to navigation Jump to search
Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам
MolotovRibbentropStalin.jpg
Молатаў падпісвае дагавор, за ім Рыбентроп, справа Сталін
Падпісаны
- месца
23 жніўня 1939 года
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Масква, СССР
Падпісаны Вячаслаў Молатаў
Іаахім фон Рыбентроп
Бакі Flag of the Soviet Union (1936–1955).svg СССР
Flag of the German Reich (1935–1945).svg Германія
Wikisource-logo.svg Вікітэка тэкст:
ru:Договор о ненападении между Германией и СССР

Дагавор аб ненападзе падпісаны 23 жніўня 1939 ў Маскве наркомам замежных спраў СССР В. Молатавым і міністрам замежных спраў Германіі І. Рыбентропам на 10 гадоў, да дагавора быў прыкладзены «Дадатковы сакрэтны пратакол», які размежаваў сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе.

Падрыхтоўка дагавора[правіць | правіць зыходнік]

Рыхтуючыся да вайны з Польшчай, кіраўніцтва нацысцкай Германіі прапанавала савецкаму ўраду заключыць пакт аб ненападзе і дало згоду на прыняцце савецкай ініцыятывы пра размежаванне сфер інтарэсаў абедзвюх дзяржаў. Перагаворы з Рыбентропам вялі непасрэдна І. Сталін і Молатаў. Змест дагавора базіраваўся на палажэннях савецка-германскага дагавора 1926 аб ненападзе і нейтралітэце.

Змест дагавора[правіць | правіць зыходнік]

Дагавор прадугледжваў, што СССР і Германія абавязуюцца ўстрымлівацца ад выкарыстання сілы і агрэсіўных дзеянняў у адносінах адзін да аднаго як асобна, так і супольна з іншымі дзяржавамі.

Да дагавора быў прыкладзены «Дадатковы сакрэтны пратакол».

Дадатковы сакрэтны пратакол[правіць | правіць зыходнік]

Падзел сфер інтарэсаў і фактычныя змены да 1940

«Дадатковы сакрэтны пратакол» размежаваў сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе.

У адпаведнасці з 1-м пунктам пратакола бакі дамовіліся, што ў выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання ў Прыбалтыцы (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная мяжа Літвы з'яўляецца мяжой сфер інтарэсаў СССР і Германіі. Абодва бакі прызнавалі інтарэсы Літвы адносна Віленшчыны.

У другім пункце адзначалася, што ў выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання абласцей, якія ўваходзілі ў склад Польшчы, мяжа сфер інтарэсаў СССР і Германіі будзе прыблізна праходзіць па лініі рэк Нараў, Вісла і Сан.

У 3-м пункце Германія прызнавала інтарэс СССР да Бесарабіі, якая з 1918 знаходзілася ў складзе Румыніі.

Вынікі дагавора[правіць | правіць зыходнік]

Важнейшым вынікам дасягнутых у жніўні-верасні 1939 савецка-германскіх дамоўленасцей стала размежаванне сфер экспансіі Германіі і СССР ва Усходняй Еўропе. Гэты дагавор і наступныя савецка-германскія дамоўленасці нанеслі ўрон прэстыжу СССР як антываеннай сілы, міжнароднаму антываенаму руху. Кіраўніцтва Камінтэрна неўзабаве зняло лозунгі барацьбы з фашызмам і фарміравання Народнага фронту.

Пратакол ад 28 жніўня 1939 і іншыя сакрэтныя пратаколы, падпісаныя СССР і Германіяй у 1939-41, супярэчылі суверэнітэту трэціх краін, лёс якіх вырашаўся без іх удзелу. Пратаколы былі выкарыстаны Сталіным і яго акружэннем для ўльтыматумаў і сілавога націску на іншыя дзяржавы.

Пасля нападу нацысцкай Германіі на Польшчу СССР выкарыстаў магчымасць арганізаваць паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну 1939, што прывяло да ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Дамоўленасць паміж СССР і Германіяй была часовым кампрамісам і страціла сілу пасля нападу Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савецка-германскія дагаворы 1939 // ЭГБ, т. 6, ч. 1, с. 193—194.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]