Палаталізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

ПАЛАТАЛІЗАЦЫЯ (лац.: palatum паднябенне), памякчэнне зычных, від дадатковай артыкуляцыі зычных, які заключаецца ў тым, што асноўная артыкуляцыя зычнага ўскладняецца дадатковай сярэднеязычнай, г.зв. «ётавай», артыкуляцыяй (уласцівай гуку [й], пры якой сярэдняя частка спінкі языка набліжаецца да сярэдзіны цвёрдага паднябення).

Гукі, якія маюць такую дадатковую артыкуляцыю — мяккія або палаталізаваныя, якія не маюць — цвёрдыя або непалаталізаваныя.

У бел. мове толькі гэты від дадатковай артыкуляцыі выконвае фаналагічную ролю (адрознівае сэнс словаў або формаў).