Палата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Палата, рака)
Палата
Характарыстыка
Даўжыня 93 км
Басейн 651 км²
Расход вады 4,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Возера Колпіна
 • Месцазнаходжанне за 1,4 ад вёскі Колпіна
 • Вышыня 151,9[1] м
 • Каардынаты 55°48′53,23″ пн. ш. 29°27′01,7″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Заходняя Дзвіна
 • Месцазнаходжанне Полацк
 • Вышыня 107,5 [2] м
 • Каардынаты 55°29′08,91″ пн. ш. 28°45′19,97″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна

Краіны
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Полацкі раён
Код у ДВР 01020000112199000000060
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палата́ (руск.: Полота) — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Полацкім раёне Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны.

Даўжыня 93 км, у межах Беларусі 86 км. Плошча вадазбору 651 км², у межах Беларусі 470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Палата балцкага паходжання. Звязаная з латышскім paļi «паводка, затапленне вадой прылеглай да ракі мясцовасці», palas «забалочаны бераг возера», літоўскім palios «балаціна на месцы зарослага возера». Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскіх рэк Pala, Palėja, латышскай ракі Pala[3][4]. Гэты ж корань Pal- і ў назве возера Палазер’е (ад Pal-ežeras «Возера, што разлілося») на процілеглым ад Палаты баку Дзвіны.

У назве Палаты корань Pal- пашыраны пашыральнікам -at-, які таксама ў літоўскіх гідронімах тыпу Amatà[5], у балцкіх гідронімах Гардата (< Gard-atà) і Аката (Акатовка < Ak-atà) на Павоччы (Аката — прыток Гардаты)[6]. Фармант -at- шырока прысутны ў літоўскім словаўтварэнні (sveik-as «здаровы» — sveik-atà «здароўе»)[7].

Значэнне назвы Палата можна перадаць як «Разлівістая рака», «Рака, што разлілася» або нават аднаслоўна «Разліў». Магчыма, назва сягае часоў пасляледавікоўя, як і назва Палазер’я — возера ў складзе кангламерацыі азёраў, якія ў пасляледавіковы час утваралі адно вялікае азярышча.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Лешніца, Лютая, Страдань. Злева: Тросніца, Чартоўка.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Полацк.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае з возера Колпіна за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Колпіна Невельскага раёна (у межах Гарадоцкага ўзвышша), цячэ праз возера Неклач (Расія), па Полацкай нізіне (у вярхоўі праз лясныя масівы) і возера Ізмак. Вусце ў межах горада Полацк. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4 м, найбольшая 5 м (1931 г.). Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 суткі.

Даліна трапецападобная, шырынёй 100—400 м. Пойма двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае (шырыня 150—300 м). Рэчышча моцназвілістае, на асобных участках у верхнім і сярэднім цячэнні на працягу 14,2 км каналізаванае: шырыня яго 5—10 м, ніжэй упадзення ракі Лютая месцамі да 30 м. Густата рачной сеткі 0,4 км/км². Азёрнасць вадазбору каля 4 %.

У басейне ракі азёры Колпіна, Ізмак, Чарвятка, Неклач, Дрэтунь, Нядружна, Уклейна, Скобрае, Хляўкі, Кабылінае, Тросна, Улогава, Чамісца, Акунец, Макачы, Калодзезь, Качарышка, Рудзенькія, Рыстунец, Падсіцішкі, Праскурна, Капаловішча, Крупань, Нядружна, Хатнежык, Карасінка, Шчаўбініца, Рабяціна, Валова і інш.

Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-11. Стан мясцовасці на 1986 г. Выданне 1987 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. Ліст карты N-35-22. Стан мясцовасці на 1986 г. Выданне 1987 г. Архівавана 1 мая 2013.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 241.
  4. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 41.
  6. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1998. С. 293.
  7. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 335—336.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13, 20—21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]