Палата Прадстаўнікоў ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палата Прадстаўнікоў ЗША
Кангрэс ЗША

англ.: The United States House of Representatives
Ніжняя палата
Seal of the United States House of Representatives.svg

G.W. Bush delivers State of the Union Address.jpg

Спікер Нэнсі Пэлосі
--- з партыі Дэмакратычная партыя
--- выбраны 3 студзеня 2019
Дэпутатаў 435 плюс 6 не абіраных членаў
Палітычныя групы (фракцыі) Дэмакратычная партыя (219 членаў), Рэспубліканская партыя (211 членаў)
Апошнія выбары 3 лістапада 2020 года
Вэб-сайт http://www.house.gov

Палата Прадстаўнікоў ЗША (англ.: The United States House of Representatives) — ніжняя палата Кангрэсу ЗША. У ёй прадстаўлены кожны штат прапарцыйна колькасці насельніцтва. Колькасць месцаў у палаце пастаянная і складае 435, хоць Кангрэс мае права змяняць колькасць месцаў. Кожны прадстаўнік штата займае сваё месца на працягу двухгадовай кадэнцыі і можа быць перавыбраны неабмежаваную колькасць разоў. Кіраўніком палаты з'яўляецца спікер, які выбіраецца членамі палаты.

Складанне і паўнамоцтвы кангрэса ўстаноўлены ў першым артыкуле Канстытуцыі ЗША. Пры гэтым не выкарыстоўваюцца паняцці верхняя і ніжняя палаты. Асноўнай функцыяй Палаты з'яўляецца прыняцце федэральных законаў, гэта значыць такіх законаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ўсіх штатаў. Білі, прынятыя ў Палаце, таксама праходзяць абмеркаванне ў Сенаце і візаванне Прэзідэнтам, перш чым стануць законам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]