Палатно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палатно
Выява
Названа ад hemp fiber[d] і Olonne-sur-Mer[d]
Метад вырабу палатно[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Палатняная торба

Палатно́ (праслав.: *poltьno — «льняная тканіна») — гладкая і шчыльная льняная або канапляная тканіна самага простага перапляцення, якое атрымала ад яе назву палатнянага. Ніткі асновы і ўтка ў ім чаргуюцца ў шахматным парадку (рапарт асновы роўны рапарту ўтка).

Палатно ткуць з часанай пражы  (чэшск.) і пачасся, яго шчыльнасць залежыць ад нумара пражы. Апрацоўка складаецца з адбельвання і каляндравання для надання бляску. Да распаўсюджвання баваўняных і джутавых тканін у сярэдзіне XIX стагоддзя вытворчасць палатна заставалася высокай, потым яна пайшла на спад, скараціўшыся ўдвая. У канцы XIX ст — пачатак XX ст арт. назіраўся рост аб’ёмаў яго вытворчасці[1] .

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Хатняе палатно[правіць | правіць зыходнік]

Тэкстура палатна

Даматканае палатно (разм.  (укр.) «палатніна») масава выраблялася сялянамі да распаўсюджання фабрычных тканін. З лёну (канопель) гатавалі кудзелю  (укр.) (часаны і пачассе), пралі пражу рознай таўшчыні і ткалі палатно на ручным ткацкім станку.

Батыст[правіць | правіць зыходнік]

Батыст — льняная (таксама баваўняная) тканіна палатнянага перапляцення. З усіх відаў палатна яно самае тонкае, бо вырабляецца з пражы самых высокіх нумароў (вышэй 150).

Палатно для вышывання[правіць | правіць зыходнік]

Адзенне і ручнікі з палатна маглі ўпрыгожвацца вышыўкай. Для вышывання карцін выкарыстоўваецца спецыяльнае палатно — канва.

Малярнае палатно[правіць | правіць зыходнік]

Палатно на падрамніку

Палатно — тканевая аснова для малявання карціны алейнымі фарбамі, матэрыял, на які наносіцца маляўнічы пласт. Перад выкарыстаннем малярнае палатно праклейваюць, грунтуюць і нацягваюць на падрамніку.

Парусіна[правіць | правіць зыходнік]

Парусіна — грубае, шчыльнае ільняное або паўльняное палатно, з якога шыюць парусы, а таксама чахлы, спецвопратку, палаткі.

Зноскі

  1. Полотно // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Полотно // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1963. — Т. 6, кн. XI : Літери Пере — По. — С. 1425—1426. — 1000 екз.