Палацавая мячэць у Баку
Мячэць | |
Палацавая мячэць | |
---|---|
азерб.: Saray məscidi | |
![]() | |
40°21′57,85″ пн. ш. 49°49′58,95″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Комплекс палаца Шырваншахаў Баку |
Архітэктурны стыль | Ісламская архітэктура |
Будаўніцтва | 1441—1442 гады |
![]() |
Палацавая мячэць у Баку (азерб.: Saray məscidi) — мячэць XV стагоддзя, якая ўваходзіць у комплекс палаца Шырваншахаў у Баку.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
План мячэці — прамавугольны. Ёсць вялікая зала, невялікая жаночая малельня і службовыя пакоі. Паўночны партал, звернуты да магільнага склепу шырваншахаў, больш урачысты чым усходні. Апошні быў прызначаны для насельнікаў палаца, якія спускаліся па паўпадземным праходзе.
Мінарэт[правіць | правіць зыходнік]
Ствол мінарэта апярэзвае надпіс, вязьмо якога утрымлівае дату 845 г. (1441/42). Дэталі сталактытаў шэрэфэ тонка прамадэляваны.