Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў (Заполле)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палацава-паркавы ансамбль
Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў
52°09′00,45″ пн. ш. 26°05′00,16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Заполле
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Заснавальнік Марыян Стэфан Вандалін Броэль-Плятэр[d]
Дата заснавання 1920-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000562шыфр 112Г000562
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1920-я гады ў в. Заполле Пінскага раёна. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак. Помнік рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перад 1930 годам запольскі маёнтак стаў асноўнай рэзідэнцыяй Плятэраў пасля таго, як Пясэчна было раздзелена і распрададзена. У гэты час у Заполлі існаваў стары пейзажны парк, у якім Плятэры пабудавалі новы палац сярод цудоўных ліпавых шпалер і альтанак. Палац меў больш сціплы выгляд, чым папярэдні стары дом у Пясэчне, які быў знішчаны ў Першую сусветную вайну.

Шэраг айчынных даследчыкаў палацава-паркавай архітэктуры Беларусі лічаць, што Запольскі палац паходзіць з канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя. На самай справе Запольскі палац пабудаваны ў 1920-я гады[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Палац мае рысы стыляў барока і класіцызму. Ён уяўляе сабой П-падобны ў плане аднапавярховы драўляны будынак накрыты ламаным вальмавым дахам, на галоўным фасадзе две алькежы. Цэнтральны фасад у сярэдняй частцы вылучаны класічным высокім порцікам на чатырох мураваных калонах тасканскага ордара, над якімі ўзвышаецца трохвугольны шчыт з паўкруглым акенцам. З боку парку палац меў порцік, ідэнтычны франтальнаму, размешчаны па цэнтры фасада.

Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Пакоі ў цэнтральнай частцы (залы і кабінеты) маюць анфіладную планіроўку, бакавыя крылы з жылымі і гаспадарчыя памяшканні — калідорную.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

У парку растуць векавыя дубы, клёны, каштаны і іншыя мясцовыя пароды дрэў.

Зноскі

  1. Лазука Б. А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 355. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]