Палаца-паркавы ансамбль (Обрын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палацава-паркавы ансамбль
Палацава-паркавы ансамбль у Обрыне
Палац на карціне Н. Орды, 1876 (не захаваўся)
Палац на карціне Н. Орды, 1876 (не захаваўся)
53°32′57,25″ пн. ш. 26°19′58,11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Пасёлак Першамайскі
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1837
Будынкі
амбар-лядоўня • афіцына • капліца-пахавальня • стайня • арачны мост • сыравальня • гаспадарчая пабудова • парк
Map

Палаца-паркавы ансабль — існаваў у XIX — першай палове XX стагоддзя ў былым маёнтку Обрын (цяпер пасёлак Першамайскі) Карэліцкага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1837 годзе на беразе р. Обрынка. Належаў роду Обрынскіх, потым — Кашчыцаў.

У палацы была вядомая калекцыя фарфору, творы выяўленчага мастацтва, архіў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Меў рысы позняга класіцызму і несапраўднай готыкі. Складаўся з трохпавярховых мураваных будынкаў — асноўнага аб'ёму і двух флігеляў, злучаных крытымі пераходамі і завершаных складанымі ламанымі дахамі. Цэнтральны рызаліт асноўнага аб'ёму, вылучаны на галоўным фасадзе аркаднымі лоджыямі, завяршаўся мезанінам у выглядзе атыка з трохвугольным франтонам. Сцены расчлянёныя прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі прафіляванымі ліштвамі і завершанымі франтончыкамі. Адзін флігель меў у завяршэнні вежачку з шатровым пакрыццём, другі — разнастайны псеўдагатычны дэкор (парэбрыкі, аркатура, разеткі, абрамленні ў выглядзе спічастых арак і какошнікаў, круглыя вокны-люнеты і інш.).

Апроч палацу, у маёнтку меліся млыны, рэзідэнцыя з муру, фруктовыя сады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]