Палаца-паркавы ансамбль (Юрцава)
| Палаца-паркавы ансамбль | |
| Сядзіба Любамірскіх | |
|---|---|
| | |
| 54°36′14,25″ пн. ш. 30°22′21,77″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Юрцава |
| Архітэктурны стыль | гістарызм |
| Дата заснавання | другоя палова XIX стагоддзя |
Сядзіба Любамірскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры гістарызму. Размешчаны на ўсходняй ускраіне в. Юрцава Аршанскага раёна, на правым беразе р. Скунья.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Сфарміраваны ў другой палове XIX стагоддзя ў фальварку Кацішын, які належаў К. Любамірскаму, пазней Я. Грабоўскаму.
Доўгі час у сядзібе змяшчаўся Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў Другой сусветнай вайны.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Уяўляў сабой вялікі архітэктарскі ансамбль інтэрпрэтаваных формаў сярэдневяковага палацава-замкавай архітэктуры. Галоўны фасад сіметрычнай дзевяцівосевай кампазіцыі фланкіраваны глыбокімі рызалітамі з буйнымі кутнімі пілонамі і вылучаны ў цэнтры ганкам. З панадворку фланкіраваны моцнымі васьміграннымі вежамі, якія былі завершаны зубчастымі парапетамі. Берагавы нахіл мясцовасці раскрывае цокальны паверх, члянёны аконнай аркатурай, першы паверх з арачнымі вокнамі ў гатычных стральчатых нішах, другі — з прамавугольнымі вокнамі ў арачных нішах з клінападобнымі перамычкамі. Плоскасныя фасады будынку апяразаныя прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам — адзіным элементам архітэктарскага дэкору. Планіроўка калідорная са скляпеністымі перакрыццямі памяшканняў цокальнага паверху. На кожным паверсе вуглавых вежаў размешчаныя круглыя ў плане залы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палаца-паркавы ансамбль (Юрцава)- Палаца-паркавы ансамбль (Юрцава) на сайце Radzima.org
- Палаца-паркавы ансамбль (Юрцава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Палаца-паркавы ансамбль (Юрцава) на сайце «Архіварта»
