Палаца-паркавы ансамбль (Дзярэчын)
Палаца-паркавы ансамбль | |
Палац Сапегаў | |
---|---|
![]() Знешні выгляд палаца Сапегаў у Дзярэчыне. Фота Parkott В., 1918-34 | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Дзярэчын |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Я. С. Бекер і Л. Гуцэвіч |
Дата пабудовы | 1786 год |
Стан | знішчаны |
![]() |
Дзярэчынскі палац Сапегаў — палаца-паркавы ансамбль, які быў пабудаваны ў 1786 годзе ў в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў стылі класіцызму паводле праекту архітэктараў Я. С. Бекера і Л. Гуцэвіча як ваенная навучальная ўстанова («Акадэмія»). Фундатар — канцлер вялікі літоўскі А. Сапега. У пачатку XIX стагоддзя яго сын Францішак перарабіў будынак на палац і абкружыў яго паркам. За ўдзел Ф. Сапегі ў паўстанні 1831 г. палац секвестраваны царскімі ўладамі. У пачатку XX стагоддзя перароблены ў ваенныя казармы (да 1906 г.).
Палацава-паркавы комплекс знішчаны ў 1920—1930-я гады.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/Dziare%C4%8Dyn%2C_Sapieha._%D0%94%D0%B7%D1%8F%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D0%B0_%28J._Bu%C5%82hak%2C_1930%29_%282%29.jpg/250px-Dziare%C4%8Dyn%2C_Sapieha._%D0%94%D0%B7%D1%8F%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D0%B0_%28J._Bu%C5%82hak%2C_1930%29_%282%29.jpg)
Палац — аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак. Цэнтральная частка з мансардай на галоўным фасадзе была вылучана васьмікалонным дарычным порцікам з трохвугольным франтонам, аздобленым ляпным геральдычным картушам. Пакаты вальмавы дах быў схаваны парапетам. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваліся рытмічна размешчаныя прамавугольныя філёнгі і вокны. Планіроўка калідорная з квадратнай залай у цэнтры. Сярод памяшканняў вызначаліся карцінная галерэя, археалагічны кабінет і бібліятэка (пасля секвестрацыі мастацкія каштоўнасці вывезеныя ў Санкт-Пецярбург).
Палац размяшчаўся ў парку рэгулярна-тэрасавага тыпу («Малы Версаль») з сістэмай ставоў.
Карцінная галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Невядомы мастак. «Султан Мехмед III»
-
Якаб Іорданс. «Ісус Хрыстос у доме Марыі і Марты»
-
Франчэска Франча . «Мадонна і Дзіця»
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Dziare%C4%8Dyn%2C_Sapieha._%D0%94%D0%B7%D1%8F%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D0%B0_%28N._Orda%2C_21.05.1877%29_%282%29.jpg/250px-Dziare%C4%8Dyn%2C_Sapieha._%D0%94%D0%B7%D1%8F%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D0%B0_%28N._Orda%2C_21.05.1877%29_%282%29.jpg)
Палац адлюстраваны на акварэлі Н. Орды.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), С. 164.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Палаца-паркавы ансамбль (Дзярэчын) на Вікісховішчы |
---|