Палац Агінскіх (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палац
Палац Агінскіх
Horadnia, Aginski. Горадня, Агінскі (1903).jpg
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Караль Шыльдхаўз
Дата заснавання 1790
Стан страчаны

Палац Агінскіх, Гродна — страчаны будынак у Гродне, які знаходзіўся на вуліцы Дзям'янаўскай і належаў князям Агінскім. Быў знішчаны ў гады Другой сусветнай вайны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У самым канцы XVIII стагоддзя архітэктар Караль Шыльдхаўз пабудаваў для князёў Агінскіх палац у Гродне на вуліцы Дзям'янаўскай[1][2].

У гады Другой сусветнай вайны палац быў цалкам разбураны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фасады і планы паверхаў будынкаў палацавага комплекса Агінскага ў Гродне. Чарцёж губернскага архітэктара В. Багеміля, паміж 1811 і 1826[3]

Паводле інвентара 1803 года, палац быў «на высокім падмурку, драўляны», г. зн. першы паверх быў мураваны, а другі — драўляны[4]. У першым паверсе знаходзіліся каморы і парадная лесвіца. На другім паверсе былі залы, жілыя пакоі і кухні[4].

На захаваных фотаздымках пачатку ХХ стагоддзя відаць, што палац каменны. Гэта быў будынак у стылі класіцызму, двухпавярховы, прамавугольны ў плане, з рызалітамі ў цэнтры галоўнага і дваровага фасадаў і алькежамі па кутах. Рызаліт на галоўным фасадзе завяршаўся атыкам, галоўный ўваход быў аформляны стылізаваным порцікам. Асноўны аб’ём будынка быў накрыты высокім чатырохсхільным чарапічным дахам[5][4]. Галоўны фасад палаца выходзіў на Сянны рынак. Сёння гэта сквер за гасцініцай «Нёман».

Зноскі

  1. Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі: ХІХ — пачатак ХХІ ст.
  2. Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270.
  3. РДГА, ф. 1488, воп. 168, воп. 1, спр. 949
  4. 4,0 4,1 4,2 Виртуальная экскурсия по Гродно: улица Свердлова (руск.) 
  5. Гродзенскій дом Агінскага // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1985. — Т. 2. — С. 188.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Квитницкая Е. Д. Особенности жилых домов периода классицизма в Белоруссии // Национальное своеобразие зодчества народов СССР. - М., 1979