Палац Блюхера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац Блюхера
52°30′55″ пн. ш. 13°22′42″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Брандэнбургскія вароты і палац Блюхера справа ад іх. 1885

Палац Блюхера (ням.: Palais Blücher) — будынак, які не захаваўся, на Парыжскай плошчы ў Берліне, размяшчаўся побач з Брандэнбургскімі варотамі. У 1815 годзк кароль Прусіі Фрыдрых Вільгельм III падараваў свой палац генерал-фельдмаршалу Гебхарду Леберэхту фон Блюхеру за яго заслугі ў бітве пры Ватэрлоа.

Познекласічны палац з’явіўся на месцы існаваўшага старога палаца ў выніку перабудовы па праекце архітэктара Карла Рыхтэра пры ўдзеле майстра стука Г. Бэерхаўса ў 1869—1870 гадах.

Пасля смерці Блюхера палац неаднаразова мяняў гаспадароў, пакуль у 1931 годзе не быў выкуплены ў нейкага банкіра Злучанымі Штатамі Амерыкі за 1,8 млн долараў ЗША пад будынак пасольства ў Германскай імперыі. Аднак ужо 15 красавіка 1931 года палац згарэў. Аднаўленне зацягнулася на некалькі гадоў. Пасольства ЗША ўехала ў адноўлены палац 1 красавіка 1939 года, а 11 снежня 1941 года пасля абвяшчэння вайны Злучаным Штатам пасольства зачынілася.

Падчас вайны будынак атрымаў значныя пашкоджанні. У падзеленым Берліне рэшткі палаца апынуліся ў савецкім сектары акупацыі, а з 1949 года — ў памежнай зоне. Падчас 1957 годзе ўрад ГДР прыняў рашэнне аб зносе палаца Блюхера.

Пасля аб’яднання Германіі ЗША быў вернуты зямельны ўчастак, на якім знаходзіўся палац Блюхера, дзе быў пабудавана новы будынак пасольства ЗША. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася 4 ліпеня 2008 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]