Палац Браньяр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палац Браньяр звонку
Палац Браньяр унутры

Палац Браньяр (фр.: Palais Brongniart), раней насіў назву Біржавога палаца, — акружаны перыстылем у карынфскімі стылі будынак пабудовы 18071825 гадоў, дзе знаходзілася Парыжская фондавая біржа. Размешчаны ў квартале Віўен 2-й акругі Парыжа. Названы у гонар архітэктара Аляксандра Тэадора Браньяра (Alexandre Théodore Brongniart), які пачаў будаўніцтва палаца у 1807 на месцы былога кляштара (couvent des Filles de Saint Thomas), але не скончыў — Браньяр памёр 6 чэрвеня 1813 года. Далей будаўніцтвам займаўся Элуа Лабар (Éloi Labarre), які завяршыў палац у лістападзе 1825 г. Столь палаца распісана мастаком Аляксандрам Абель-дэ-Піяжолем. Фірма, якая валодае фондавай біржай, «Euronext» цалкам камп'ютэрызавала працу біржы і выкарыстоўвае вызваленыя залы палаца для правядзення канферэнцый, семінараў і дзелавых сустрэч.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]