Палац Бутрымовічаў (Пінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палац Бутрымовічаў
52°06′51,68″ пн. ш. 26°06′45,6″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Пінск, вул. Леніна, 42
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Архітэктар К. Шыльдхаўз
Заснавальнік М. Бутрымовіч
Дата заснавання 1794
Будаўніцтва 17841790 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000539шыфр 112Г000539
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Бутрымовічаў  — помнік архітэктуры позняга барока ў Пінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Артыкул Рамана Скірмунта «Панны з Муру» ў газеце «Słowo» (№ 127, 1934 г.)

Пабудаваны ў 1784—1790 гадах архітэктарам К. Шыльдхаўзам для пінскага старосты Мацея Бутрымовіча на высокім левым беразе ракі Піна, да якой павернуты дваровым фасадам[1]. У XIX і пачатку XX ст. сярод мясцовага насельніцтва меў за свой мураваны «матэрыял» размоўную назву «Мур».

Пазней у будынку змяшчаўся Палац піянераў і школьнікаў. Адрэстаўраваны ў 2007—2009 гадах. Выкарыстоўваецца як «Палац шлюбу». Помнік рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер
Від зверху

Мураваны П-падобны ў плане будынак з развітым цокальным паверхам, трактаваны з выкарыстаннем элементаў рустоўкі, выглядае лёгкім і гарманічным па прапорцыях[1]. Аднапавярховую сярэднюю частку будынку займаюць парадныя памяшканні з авальнай залай у цэнтры, якая ўтварае эркер з балконам на галоўным фасадзе. Планіроўка анфіладная. Бакавыя крылы вырашаныя ў двух узроўнях і маюць невялікія жылыя памяшканні ўздоўж калідораў.

Знадворны дэкор мае рысы ранняга класіцызму. Фасады аздобленыя плоскімі і руставанымі лапаткамі, сандрыкамі, фрыз антаблементу — трыгліфамі і метопамі[1]. Эркер, выкружаныя вуглы і тарцы бакавых крылаў аздобленыя калонамі і паўкалонамі дарычнага ордара[1]. Яны крыху рассунуты ў бакі, што дазваляе акцэнтаваць увагу на ўваходзе і паўкруглым акне над ім[1].

Зноскі

  1. а б в г д Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 348. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]