Палац Зічы (Обуда)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Палац Зічы, Обуда)
Славутасць
Палац Зічы
47°32′28″ пн. ш. 19°02′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Зічы ў Будапешце (венг.: Zichy-kastély) — двухпавярховы будынак у стылі барока ў раёне Обуда, пабудаваны для графа Міклаша Зічы ў 17461757 гадах архітэктарам Хенрыкам Янашам Егерам. У наш час у палацы размяшчаюцца культурны цэнтр і тры музея: Музей Лаяша Кашака, Музей Віктара Вазарэлі і Обудайскі музей. У Музеі Кашака працуе экспазіцыя, прысвечаная творчасці гэтага мастака-авангардыста і паэта ў 1915—1967 гады. У новую пастаянную выстаўку музея ўваходзяць экспанаты, якія распавядаюць пра венгерскае мастацтва XX стагоддзя. Обудайскі музей захоўвае дакументы і прадметы гісторыі Обуды пачынаючы з рымскага перыяду і да XX стагоддзя, сярод якіх асоба вылучаюцца каваныя ўпрыгожванні старых обудайскіх дамоў, а таксама прадметы іх інтэр’ераў перыяду сецэсіёну.

Будынак палаца быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны, працэс рэстаўрацыі зацягнуўся на доўгія гады. У летні час у палацы праходзяць розныя оперныя пастаноўкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Будапешт: [путеводитель] / С. Кузьмичева, О. Кузьмичев. — М.: Эксмо, 2008. — 384 с.: ил. — (Оранжевый гид).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]