Палац мастацтва (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Палац Мастацтваў, Мінск)
Славутасць
Палац мастацтва
53°54′37″ пн. ш. 27°34′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар С. Мусінскі, Н. Краўкова
Дата пабудовы 1973 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліканская мастацкая галерэя, да 1991 года Палац мастацтва — мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, размешчаная ва ўласным будынку ў Мінску па адрасе вул. Казлова, 3.

Будынак Палац мастацтва пабудаваны ў 1973 г. па праекце архітэктараў С. Мусінскага і Н. Краўковай. Прызначаны для правядзення перыядычных персанальных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Прапагандуе выяўленчае мастацтва, арганізоўвае экскурсіі, кансультацыі, лекцыі, сустрэчы з мастакамі[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Пілоны падтрымліваюць галоўны верхні аб’ём, прарэзаны жалезабетоннымі рэбрамі і падзелены на 2 часткі: ніжняя абліцавана керамічнай пліткай, верхняя мае стужачнае зашкленне і завершана высунутым карнізам. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна, вылучаны казырком і тэрасай з лесвіцай. У аздобе інтэр'ера выкарыстаны натуральны камень, дрэва, дэкаратыўная тынкоўка[1].

Выставачная зала на другім паверсе

Палац мае тры выставачныя залы — жывапісу (плошча 1450 м²), графікі (плошча 670 м²) і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (плошча 500 м²); вестыбюль з антрэсолямі (плошча 745 м2), якія таксама выкарыстоўваюцца для экспазіцый, канферэнц-залу на 100 месцаў, кафэ-бар. Дадатковай экспазіцыйнай плошчай для скульптуры і керамікі ў летні час з’яўляецца невялікі ўнутраны дворык з дэкаратыўнымі вадаёмамі і малымі архітэктурнымі формамі[1].

Зноскі

  1. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]