Перайсці да зместу

Палац Нацый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац Нацый
Краіна
Месцазнаходжанне
Адкрыццё 1938
Архітэктурны стыль Stripped Classicism[d]
Уласнік Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Архітэктар Camille Lefèvre[d], Hannes Meyer[d], József Vágó[d], Julien Flegenheimer[d] і Carlo Broggi[d]
Карыстальнік United Nations Office at Geneva[d]
Сайт ungeneva.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Нацый (фр.: Palais des Nations) — комплекс будынкаў, узведзены ў 1929—1938 гадах, у парку Арыяна, у Жэневе, Швейцарыя. Палац Нацый выкарыстоўваўся як штаб-кватэра Лігі Нацый да 1946 года. З 1966 года ў Палацы размяшчаецца Еўрапейскае аддзяленне ААН у Жэневе — другая найважнейшая рэзідэнцыя ААН у свеце пасля Нью-Ёрка.

Акрамя таго, у Палацы таксама размяшчаюцца офісы рэгіянальных аддзяленняў МАГАТЭ, ЮНЕСКА, ЮНКТАД, УКГП ААН, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці, а таксама Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).

Штогод у жэнеўскай штаб-кватэры ААН праводзяць каля 8000 пасяджэнняў, з якіх каля 600 — гэта буйныя канферэнцыі. 100 тысяч чалавек штогод наведвае адкрытыя залы Палаца як турысты.