Палац Пена
| Славутасць | |
| Палац Пена | |
|---|---|
| | |
| 38°47′16″ пн. ш. 9°23′26″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | неамануэліна[d], эклектыка і неамаўрытанскі стыль[d] |
| Архітэктар | Вільгельм Людвіг фон Эшвегэ[d] |
| Заснавальнік | Фернанду II |
| Дата заснавання | 1838[3] |
| Сайт | parquesdesintra.pt/… (парт.) |
Палац Пена (Palácio Nacional da Pena) — палац у Партугаліі, знаходзіцца на высокай скале над Сінтрай і вылучаецца фантастычным псеўдасярэднявечным стылем. Уся кампазіцыя з гары, замка і прылеглага парку плошчай 270 гектараў — адзін з ранніх узораў рамантычнай ландшафтнай архітэктуры XIX стагоддзя. Замак і парк узніклі ў 1840 годзе як летняя каралеўская рэзідэнцыя на месцы маленькага закінутага манастыра ў стылі мануэліна. Будаўніцтва арганізаваў Фердынанд фон Саксен-Кобург-Гота — баварскі прынц, муж каралевы Партугаліі Марыі II. Ён уклаў у гэты праект велізарныя сродкі, і працы працягваліся да самай яго смерці ў 1885 годзе. Унутраныя памяшканні з убраннем захаваны ў тым выглядзе, у якім іх пакінула апошняя ўладальніца, каралева Амелія, вымушаная бегчы з Партугаліі ў 1910 годзе.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Палац Пена
- Палац Пена ў Сінтры
- Вежа палаца
- Галоўны ўваход у палац у маўрытанскім стылі
- Унутраны дворык
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- 1 2 http://www.wikilovesmonuments.org.pt/
- ↑ Sistema de Informação para o Património Arquitectónico — 1992. Праверана 4 студзеня 2025.
| Палац Пена на Вікісховішчы |
