Палац Радзівілаў на Пушкарні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руіны радзівілаўскага палаца ў Вільні. Напалеон Орда, ХІХ ст.

Палац Радзівілаў на Пушкарні — колішні гарадскі палац Радзівілаў у Вільні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны, верагодна, у першай палове XVI ст. гетманам вялікім літоўскім Юрыем Радзівілам, пасля належаў яго сыну Мікалаю Радзівілу Рудому. Размяшчаўся на паўночны захад ад віленскага Ніжняга замка, на маляўнічым беразе Віліі.

Комплекс не захаваўся да нашага часу, вядомы паводле выявы на медалі 1626 года, планаў XVIII ст., малюнкаў сярэдзіны XIX ст.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Руіны палаца. М. Янушэвіч, ХІХ ст.

Фасады трохпавярховага рэнесанснага палаца былі багаты ўпрыгожаны. На вышыню да другога паверха падымаліся паўкалоны іанічнага ордара. Паміж іх размяшчаліся вокны, на першым паверсе квадратныя, на другім — спічастыя. Трэці паверх упрыгожаны аркадай з паўкруглых арак. Да паўночна-заходняга кута палаца прымыкала круглая вежа з адкосам у ніжняй частцы, што мела круглыя і паўцыркульныя байніцы.

Палац з разам з гаспадарчымі пабудовамі ўтвараў комплекс, абведзены мураванай сцяной з брамай, дзвюма круглымі і квадратнай вежай. Пазней у складзе комплексу пабудаваны палац Барбары Радзівіл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lietuvos architektūros istorija. T. 1. Vilnius, 1987.P. 229—231.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]