Палац Сташыца
| Славутасць | |
| Палац Сташыца | |
|---|---|
| польск.: Pałac Staszica | |
| | |
| 52°14′16″ пн. ш. 21°01′06″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Варшава |
| Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
| Архітэктар | Antonio Corazzi[d] |
| Заснавальнік | Станіслаў Сташыц |
| Дата заснавання | 1820 |
| Будаўніцтва | 1820—1823 гады |
Палац Сташыца (польск.: Pałac Staszica) — палац у Варшаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў 1820—1823 гадах па замове Станіслава Сташыца. Будынак узведзены ў класічным стылі па праекце архітэктара Антоніа Караці. Будынак быў перададзены Сташыцам варшаўскаму Таварыству сяброў навукі — першай польскай навуковай арганізацыі.
У 1830 годзе перад будынкам быў адкрыты помнік Мікалаю Каперніку работы скульптара Бертэля Торвальдсена.
Пасля Польскага паўстання 1830 года таварыства сяброў навукі было закрыта, у будынку размяшчалася кіраўніцтва дзяржаўнай латарэі.
У 1857—1862 гадах у будынку размяшчалася Варшаўская медыка-хірургічная акадэмія. У канцы XIX ст. у будынку размяшчалася 1-я мужчынская гімназія (расійская). У 1890 годзе сенатар А. Л. Апухцін прапанаваў перабудаваць будынак у псеўдарускім стылі, што і было зроблена па праекце архітэктара Уладзіміра Пакроўскага. У будынку была ўстроеная дамавая царква Святой Таццяны.
У 1924—1926 гадах будынак быў перабудаваны ў неакласічным стылі па праекце Марыяна Лялевіча. У міжваенныя гады ў будынку размяшчалася некалькі навуковых арганізацый: Варшаўскае навуковае таварыства, каса імя Мяноўскага, Дзяржаўны метэаралагічны інстытут і Археалагічны музей Варшавы.
Палац быў пашкоджаны падчас аблогі Варшавы ў 1939 годзе і сур’ёзна пашкоджаны ў 1944-м падчас Варшаўскага паўстання.
У 1946—1950 гадах палац быў адноўлены. У цяперашні час будынак належыць Польскай акадэміі навук.
