Палац Стокле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Славутасць
Палац Стокле
нідэрл.: Stocletpaleis
фр.: Palais Stoclet
Palais Stoclet, vue ensemble.JPG
50°50′07″ пн. ш. 4°24′58″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль ар-дэко і мадэрн
Архітэктар Іозеф Хофман
Дата заснавання 1905[1]
Commons-logo.svg Палац Стокле на Вікісховішчы

Палац Стокле (Palais Stoclet) — брусельскі асабняк банкіра Адольфа Стокле (1871—1949), пабудаваны для яго ў 1905—11 гг. па праекце аднаго з самых радыкальных прадстаўнікоў венскага сецэсіёна, Ё. Хофмана. У гісторыю еўрапейскай архітэктуры ўвайшоў як своеасаблівы водападзел паміж мадэрнам і мадэрнізмам.

Ва ўмовах поўнай творчай свабоды — заказчык не абмяжоўваў архітэктара ў ідэях і сродках — Хофман наблізіўся да стварэння «татальнага твора мастацтва» (Gesamtkunstwerk). Садок вакол асабняка быў таксама разбіты і аформлены па праекце Хофмана. Будынак і дагэтуль упрыгожаны творамі супрацоўнікаў Венскіх майстэрняў — Клімта, Мозера і Мецнера.

У доме, інтэр’еры якога захоўваюць першапачатковыя аздабленне і мэбляванне, у розныя гады бывалі Както, Дзягілеў, Стравінскі. Ён знаходзіцца ва ўласнасці нашчадкаў Стокле і закрыты для турыстаў. Да 2002 года ў ім пражывала ятроўка Адольфа Стокле. У 2009 годзе дом Стокле ўвайшоў у лік помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пано Клімта ў сталовай[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1298
рус.англ.фр.


Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]