Палац Тышкевічаў (Валожын)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
54°05′17″ пн. ш. 26°31′37″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Валожын
Архітэктурны стыль класіцызм
Аўтар праекта А. Касакоўскі
Заснавальнік Ю. Тышкевіч
Дата заснавання 1806
Будаўніцтва 1782—1806[1]
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000075шыфр 612Г000075

Палац Тышкевічаў (Мінская вобласць)
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў

Палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1806 г. у Валожыне, на ўзвышаным беразе р. Валожынка. Размешчаны па адрасе пл. Свабоды, 4, 17, 19. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац Тышкевічаў на малюнку Напалеона Орды. 1887 г.
Аранжарэя ў 1914 г.

Уладальнікам маёнтка Валожын і ініцыятарам будаўніцтва мураванага палаца ў стылі класіцызм быў граф Юзаф Міхалавіч Тышкевіч(польск.) бел. (1724—1815), а архітэктарам — А. Касакоўскі. Уваходзіў у ансамбль колішняй Рыначнай плошчы. Палацавы комплекс арганізаваны па традыцыйнай схеме: аднапавярховы мураваны палац, бакавыя флігелі (афіцына і аранжарэя) утвараюць прамавугольны парадны двор.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Палац і флігель[правіць | правіць зыходнік]

Флігель палаца

Архітэктар знайшоў надзвычай удалае кампазіцыйнае вырашэнне, якім гарманічна аб'яднаны двухпавярховая цэнтральная частка з чатырохкалонным порцікам і бакавыя крылы-карпусы[1]. Стрыманы дарычны ордар, выкарыстаны ў будынку, надаў яму ўрачыстую важкасць, падкрэсленую параднасць. Апрацоўка сцен бакавых аб'ёмаў больш дробная ў параўнанні з лаканічным порцікам[1]. Галоўны акцэнт зроблены на чаргаванні пілястраў з дарычнымі капітэлямі[1].

Палац і флігель — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі з калідорнай планіроўкай, іх цэнтральныя часткі з мансардамі вылучаныя чатырохкалоннымі дарычнымі порцікамі Будынкі пастаўленыя на высокім цокальным паверсе, апрацаваным рустам.

Аранжарэя[правіць | правіць зыходнік]

Колішняя аранжарэя

Будынак аранжарэі, накрыты двухсхільным вальмавым дахам са сферычным купалам у цэнтры, мае сіметрычную кампазіцыю. Франтальныя фасады рытмічна расчлянёныя прамавугольнымі вокнамі, у цэнтры вылучаныя рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі і завершаныя развітым антаблементам. У дэкоры выкарыстаны прафіляваныя сандрыкі, пілястры. Да ўваходу вядзе вялікая каменная лесвіца. Галоўнае месца ва ўнутранай калідорнай планіроўцы адводзілася двухсветлавой параднай зале другога паверху.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Перад палацам быў разбіты рэгулярны парк, які спускаўся да ракі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя — Беларусь, 2011. — С. 349. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]