Перайсці да зместу

Палац Фінляндыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац Фінляндыя
фінск.: Finlandia-talo
60°10′33″ пн. ш. 24°55′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Горад Хельсінкі
Архітэктар Алвар Аалта
Дата заснавання 1971[1] і 1967[2]
Будаўніцтва 19671975 гады
Матэрыял карарскі мармур і Lasa marble[d]
Сайт finlandiatalo.fi (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац «Фінляндыя» (фінск.: Finlandia-talo) — будынак на берагу бухты Цёёлёнлахты  (фін.) (фінск.: Töölönlahti), пасярод парку Гесперыі  (фін.) (фінск.: Hesperian puisto) у Хельсінкі. Будынак быў узведзены ў 19671975 гадах па праекце архітэктара Алвара Аалта.

У палацы размяшчаюцца канцэртныя залы, памяшканні для правядзення выставак, залы паседжанняў. У Палацы неаднаразова праводзіліся міжнародныя канферэнцыі, у 1975 годзе тут праходзіла Нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, на якой былі падпісаны т. зв. Хельсінкскія пагадненні. Часта ў памяшканнях палаца праводзяцца канцэрты і рэпетыцыі Хельсінкскага філарманічнага аркестра.

Фасад Палаца

Палац Фінляндыя быў запраектаваны так, каб аб'яднаць манументальнасць канструкцыі з функцыянальнасцю, важнай для канцэртных залаў. Па гэтай прычыне ён выкананы не строга ў адным стылі, а ўтрымлівае розныя элементы, з якімі Аалта эксперыментаваў на працягу ўсёй сваёй прафесійнай кар'еры. Асноўны корпус маштабнага комплексу выкананы з граніту і аздоблены карарскім мармурам, які сімвалізуе міжземнаморскую культуру. Знешне будынак асноўнага корпуса нагадвае на вежу пад пакатым дахам, які служыць для забеспячэння належнай акустыкі залы[3].

Зноскі

  • Göran Schildt: Alvar Aalto – A Life's Work: Architecture, Design and Art, Otava, Helsinki, ISBN 951-1-12975-9)