Палац культуры і навукі
| Славутасць | |
| Палац культуры і навукі | |
|---|---|
| Pałac Kultury i Nauki | |
| | |
| 52°13′54″ пн. ш. 21°00′23″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Варшава |
| Архітэктурны стыль | сацрэалізм |
| Архітэктар | Леў Руднеў |
| Дата заснавання | 22 ліпеня 1955 |
| Будаўніцтва | 1952—1955 гады |
| Вышыня | 230 м |
| Матэрыял | пясчанік і камень[d] |
| Сайт | pkin.pl (польск.) (англ.) |
Палац культуры і навукі (польск.: Pałac Kultury i Nauki, часта скарачаюць як PKiN) — хмарачос у Варшаве.
Вышыня 42-павярховага хмарачоса складае 167,68 м, разам са шпілем — 230,68 метраў. Будынак мае 3288 пакояў. Плошча — 123.084 м ², унутраны аб’ём — 817 000 м ³. Для пабудовы было выкарыстана 40 млн штук цэглы.
Да лютага 2021 года з'яўляўся самым высокім будынкам у Польшчы. У нашы дні палац уваходзіць у дзесятку самых высокіх будынакаў Еўрапейскага Саюза, а з 1955 па 1957 год ён быў найвышэйшым будынкам Еўропы.
Будынак уяўляе сабой сумесь стыляў ар-дэко, сацрэалізму і польскага гістарызму. Аўтар праекта — савецкі архітэктар Леў Уладзіміравіч Руднеў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны на ўзор так званых «сталінскіх гмахаў» у якасці падарунку Савецкага Саюза польскаму народу (узведзены на савецкія грошы савецкімі будаўнікамі).
Узводзіўся з 2 мая 1952 па 22 ліпеня 1955 г. сіламі 3500 савецкіх працоўных, якіх жылі ў спецыяльна для іх пабудаваным раёне з кінатэатрам, сталовай, клубам і басейнам. Падчас будаўніцтва ў выніку няшчасных выпадкаў загінула 16 чалавек.
Будынак першапачаткова называўся «Палацам культуры і навукі імя І. В. Сталіна».
Архітэктар Л. У. Руднеў хацеў, каб будынак быў у польскім стылі, таму пабываў у такіх вядомых гарадах, як Кракаў, Холм, Замасць, каб сабраць неабходную інфармацыю і пазнаёміцца з польскай архітэктурай. Разам са сваімі супрацоўнікамі ён стварыў пяць праектаў.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Палац сёння -
від зверху -
Верхавіна -
Статуя на фасадзе -
Статуя на фасадзе -
Макет -
Палац ноччу
