Палац культуры і тэхнікі Мінскага аўтамабільнага завода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац культуры Мінскага аўтамабільнага завода
Фантан перад палацам культуры

Палац культуры і тэхнікі Мінскага аўтамабільнага завода — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе Партызанскі праспект, 117а. Пабудаваны ў 1975 г. на аснове тыпавога праекта са зменамі ў вонкавым вырашэнні і планіроўцы (архіт. I. Левін, А. Серапян). Размешчаны ў глыбіні жылога квартала з адступленнем ад «чырвонай лініі» забудовы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак трохпавярховы прамавугольны ў плане, над ім узвышаецца кубападобны аб’ём сцэнічнай каробкі, што надае збудаванню асіметрычную кампазіцыю. Фасады вырашаны ў строгіх архітэктурных формах: спалучэнне вялікіх плоскасцей зашклёных аконных праёмаў, вертыкальных жалезабетонных рэбраў і гладкіх паверхняў сцен. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна і вылучаны вынасным казырком. Палац мае тэатральна-канцэртную (на 1100 месцаў), кіналекцыйную (на 400 месцаў), танцавальную і спартыўную залы, пакоі для работы гурткоў, студыю выяўленчага мастацтва, аматарскую кінастудыю, прасторныя фае, кулуары і інш. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр’ера галоўнага фае з’яўляецца пано, выкананае з розных парод дрэва ў тэхніцы інтарсіі. У абліцоўцы сцен выкарыстаны ружовы ракушачнік, столі — анадзіраваныя панелі. На плошчы нерад палацам разбіты газоны, зроблены басейны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]