Палачанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палачанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Палачаны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 906
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222312
Код аўтам. нумароў 5

Палача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палачаны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1974 годзе скасавана вёска Баршчы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2332 чалавекі[3], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1906 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.