Перайсці да зместу

Палачаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Палачаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 839 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 176
Паштовыя індэксы
222312
Аўтамабільны код
5
Палачаны (Беларусь)
Палачаны
Палачаны


Палачаны (Мінская вобласць)
Палачаны
Палачаны


Мапа

Палача́ны[2] (трансліт.: Palačany, руск.: Полочаны) — аграгарадок у Беларусі, у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Палачанскага сельсавета.

Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Маладзечна, за 88 км ад Мінска[3]. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р56. На поўдзень ад Палачан працякае канава Быстрая і рака Заходняя Бярэзіна. Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Ліда.

Упершыню ўпамінаецца ў 1434 г., калі вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч «дае и даруе вечными часы» сяло Палачанкі вялікаму чашніку літоўскаму і старосце крэўскаму Судзімонту Доргевічу.

У 1575 г. сяло — шляхецкая ўласнасць у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1738 г. ўласнасць Антонія Юзафа Сулістроўскага. У тым жа годзе ён разам са сваёй жонкай Тэрэзай аднавілі грэка-каталіцкую царкву ў Палачанах[4].

Касцёл у Аборку (фота пач. ХХ ст.)

У 1773 годзе рыма-каталіцкі касцёл з Груздава быў перанесены ў фальварак Аборак, які знаходзіцца ў сучасных межах Палачанаў. Касцёл быў цэнтрам культу святога Роха, у ім знаходзіўся абраз гэтага святога, што лічыўся цудадзейным. Адзін з абразоў у касцёле - Маці Божай з Дзіцём - праўдападобна напісаў Францішак Смуглевіч[5].

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі, вёска ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні.

Сядзіба ў Аборку (мал. кан. ХІХ ст.)

6 лістапада 1800 года ў фальварку Аборак нарадзіўся гісторык, публіцыст і выдавец Леанард Ходзька. У 1847-1850 гадах там жыў паэт, філамат Тамаш Зан[6].

У 1866 г. Палачаны - цэнтр маёнтка, у вёсцы 66 рэвізскіх душ, уласнасць Сулістроўскага. У 1866 годзе збудаваная мураваная праваслаўная царква.

У 1-й пал. 1880-х гг. вёска, 10 двароў, 155 жыхароў, цэнтр Палачанскай воласці. У вёсцы размяшчаліся валасное праўленне, народнае вучылішча, праваслаўная капліца, піцейны дом, за 5 вёрст ад вёскі — вінакурны завод. У 1897 г. 25 двароў, 180 жыхароў. У пач. XX ст. сяло, 206 дзее. зямлі, цэнтр воласці і сельскай грамады.

У 1904 г. 180 жыхароў, маёнтак Аляксандра Любанскага, які меў 274 дзесяцін зямлі. У рэвалюцыю 1905—07 гг. Смаргонская акруговая арганізацыя РСДРП у 1906 г. мела ў 4 вёсках Палачанскай воласці 25 прыхільнікаў. Яны вялі сярод сялян палітычную прапаганду, арганізоўвалі мітынгі. У воласці баставала 70 парабкаў, 8 з іх былі арыштаваны.

У 1902-1907 гг збудаваная Балагое-Сядлецкая чыгунка, у 1906 годзе пачаўся рух цягнікоў праз станцыю Палачаны.

Станцыя і вёска Палачаны (аэрафотаздымак перыяду І Сусветнай вайны)

Падчас Першай Сусветнай вайны Палачаны знаходзіліся недалёка ад фронта па расійскім баку, станцыя стала лагістычнай базай расійскага войска. 9 (22) верасня 1917 года ў Палачанах памёр заснавальнік першай беларускай тэатральнай трупы Ігнат Буйніцкі.

З лютага да снежня 1918 года сяло акупіравана войскамі Германіі. З 1920 года ў Сярэдняй Літве.

У 1920/21 навучальным годзе ў Палачанах існавала беларуская школа. У 1921 годзе настаўнікі Канстанцін Філіповіч і Ганна Шпакова звольненыя польскімі ўладамі[7].

З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Палачанскай гміны Ашмянскага павета Навагрудскага ваяводства, з 1922 - Віленскай зямлі, у вёсцы 40 двароў, 304 жыхары, у фальварку 4 двары, 77 жыхароў. З 1926 года ў Маладзечанскім павеце.

З 1939 г. ў БССР, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. У З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі, якія ў 1941 г. расстралялі 12 савецкіх актывістаў і З камсамольцаў.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. У 1965 годзе ў вёску сселена в. Баршчы (29 двароў, 82 жыхары), у 1966 г. — в. Чарапы (39 двароў, 116 жыхароў). У вёсцы размяшчалася цэнтральная сядзіба калгаса «50-годдзе Кастрычніка».

У пасляваенны час касцёл быў зачынены, а яго будынак паступова прыйшоў у заняпад.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2000 годзе 424 двары[3].

1 мая 2007 года кансэкраваны касцёл святога Роха ў Палачанах.

ГодКолькасць
1999 1 066
2009 972
2019 839 [1]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе працуюць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, З магазіны.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Касцёл Святога Роха (1773)
  1. 1 2 http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  4. Jankowski Czesław. Powiat oszmiański : materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 2. — Kraków, 1897. — С. 112.
  5. Jankowski Czesław. Powiat oszmiański : materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 2. — Kraków, 1897. — С. 116-120.
  6. Jankowski Czesław. Powiat oszmiański : materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 2. — Kraków, 1897. — С. 128.
  7. Беларускае мучаніцтва // Беларускія ведамасьці : газета. — 1921. — 20 верасня — № 3. — С. 3.