Палевы мост
Jump to navigation
Jump to search
Палевы мост — першы справа (ніжні) на макеце цэнтра Рыма.
Палевы мост (лац.: Pons sublicius) — у першы збудаваны ў Рыме мост, пра які да нас дайшлі звесткі. Быў узведзены праз раку Тыбр, паміж Бычыным форумам (мясцовасць Велабр) і Трастэверэ чацвёртым рымскім царом, Анкам Марцыем (625 да н.э.).[1]
Паводле апісанняў рымскіх гісторыкаў, пры будаўніцтве не выкарыстоўваліся ні цвікі, ні якія-небудзь іншыя жалезныя змацаванні; для сувязі частак моста паміж сабой ужываліся выключна драўляныя нагелі[1]. Шмат разоў разбураўся, апошні раз у 69 годзе, але заўсёды хутка аднаўляўся ў ранейшай, драўлянай канструкцыі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Мост // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Мост // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.