Палерма (правінцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Палерма
італ.: Provincia di Palermo
сіц.: Pruvincia di Palermu
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна  Італія
Уваходзіць у Сіцылія
Адміністрацыйны цэнтр
Дата скасавання 4 жніўня 2015
Плошча
  • 5 009,28 км²
Палерма на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Тэлефонны код 091, 0921 і 0924
Паштовыя індэксы 90121–90151 і 90010–90049
Код аўтам. нумароў PA
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палерма — скасаваная (4 жніўня 2015 года) правінцыя аўтаномнай вобласці Сіцылія ў Італіі. Насельніцтва — 1 250 296 чалавек (на 30 красавіка 2011 года). Тэрыторыя правінцыі складала 4992 км² і была падзелена на 82 камуны, якія склалі новую тэрытарыяльную адзінку метрапалітэнскі горад Палерма.

Займала першае месца сярод правінцый Сіцыліі па плошчы тэрыторыі і колькасці насельніцтва. Сталіца — горад Палерма.

Гранічыла на захадзе з правінцыяй Трапані, на поўдні — з правінцыямі Агрыджэнта і Кальтанісета, на ўсходзе — з правінцыямі Месіна і Эна, на поўначы абмывалася Тырэнскім морам. У склад правінцыі ўваходзіў востраў Устыка ў Тырэнскім моры.

Славутасці сканцэнтраваны галоўным чынам у гарадах Палерма, Манрэалі і Чэфалу.

Зноскі