Музей Беларускага Палесся
| Музей Беларускага Палесся | |
|---|---|
| Будынак музея | |
| Профіль | Краязнаўчы |
| Заснаваны | 1 ліпеня 1926 |
| Адкрыты | 5 красавіка 1936 (у новым будынку) |
| Падпарадкаванасць | Аддзел культуры Пінскага гарвыканкама |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Пінск |
| Памеры фонду | >66 тыс. адзінак (2012) |
| Праезд | Рэспубліка Беларусь, 225710, Брэсцкая вобласць, г. Пінск, пл. Леніна, 22 |
| pinsk.museum.by/be | |
Музей Беларускага Палесся — музей у Пінску, размешчаны ў будынку езуіцкага калегіума, па адрасе плошча Леніна, 22.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаванне і міжваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Рашэнне пра стварэнне музея было прынята ў кастрычніку 1924 года на арганізацыйным пасяджэнні Палескага краязнаўчага таварыства. Практычную работу ўзначаліў настаўнік пінскай гімназіі Раман Гарашкевіч. Ён заклаў аснову збору, перадаўшы таварыству ўласную бібліятэку і археалагічныя знаходкі з Пінскага, Лунінецкага і Столінскага паветаў[1].
Музей быў заснаваны 1 ліпеня 1926 года і першапачаткова займаў два пакоі ў будынку магістрата, дзе ў тым жа годзе адкрылася першая экспазіцыя. У 1928 годзе захавальнікам музея стаў Дзмітрый Георгіеўскі. Ён распрацаваў новую структуру з аддзеламі нежывой прыроды, прыроды і грамадства (палеанталогія, батаніка, заалогія, прамысловасць, археалогія, этнаграфія, мастацтва) і архіўным аддзелам[2].
У першай палове 1930-х гадоў вялася актыўная праца па камплектаванні калекцый у Драгічынскім, Камень-Кашырскім, Кобрынскім, Косаўскім, Лунінецкім, Пружанскім, Столінскім і Пінскім паветах. Асаблівая ўвага надавалася этнаграфіі, цэнтральнае месца ў якой займала калекцыя гараднянскай керамікі[1].
5 красавіка 1936 года адкрылася новая экспазіцыя ў адмысловым будынку. Акрамя музея, там дзейнічалі прыродазнаўчая лабараторыя і бібліятэка. У 1938 годзе музей наведала 5,5 тыс. чалавек. Экспанаты музея (палескія «карабаны») дэманстраваліся ў польскім павільёне на Сусветнай выставе 1939 года ў Нью-Ёрку[1].
Савецкі час
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1939 года музей перайшоў у падпарадкаванне гарадскога аддзела народнай адукацыі і быў перайменаваны ў Пінскі гісторыка-рэвалюцыйны музей. Быў створаны аддзел «Край пад ігам буржуазнай Польшчы», а фонды папоўніліся канфіскаванымі прадметамі мастацтва і гісторыі, дасягнуўшы да 1941 года 11 тыс. адзінак[1].
З 1954 года ўстанова называлася Пінскі краязнаўчы музей. Паводле рашэння ЦК КПБ ад 1978 года і Міністэрства культуры БССР ад 4 студзеня 1979 года на яго базе быў створаны Беларускі дзяржаўны музей сацыялістычнага пераўтварэння Палесся, які размяшчаўся ў доме па вуліцы Леніна, 27.
У 1980 годзе было прынята рашэнне аб поўнай перадачы музею будынка калегіума.
1 лістапада 1990 года музей атрымаў сучасную назву — Музей Беларускага Палесся.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Сёння ў музеі працуюць часовыя экспазіцыі: «Гісторыя Піншчыны», «Прырода Палесся», «Піншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны» «Рускае мастацтва XIX—XX стст.», «Партрэтны жывапіс XVIII—XIX стст.», «Беларускі жывапіс 1950 — 1980-х гг.», «Промыслы і рамёствы Палесся», «Гарадскі побыт пачатку XX ст.», галерэя партызанскай славы. У фондах музея на 01.07.2012 г. налічвалася 66783 адзінкі асноўнага фонду і 15696 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Зараз галоўнымі задачамі супрацоўнікаў музея з’яўляюцца пабудова пастаяннай экспазіцыі, стварэнне электроннага каталога музейных прадметаў, навукова-адукацыйная і выставачная работа.
- Неідэнтыфікаваныя партрэты з палаца Бутрымовічаў
-
Дж. Грасі. Партрэт Крысціны Радзівіл
-
Невядомы мастак XIX ст. Дама ў чырвонай шалі
-
Невядомы мастак XVIII ст. Жаночы партрэт
-
Невядомы мастак. Галава старога
-
Невядомы мастак. Жаночы партрэт (XIX ст.)
-
Невядомы мастак. Жаночы партрэт (XVIII — пачатак XIX стст.)
-
Невядомы мастак. Жаночы партрэт (XVII—XVIII стст.)
-
Невядомы мастак. Жаночы партрэт (пачатак XIX ст.)
-
Невядомы мастак. Жаночы партрэт (пачатак XVIII ст.)
-
Невядомы мастак. Партрэт невядомага с ордэнам Белага Арла (першая палова — сярэдзіна XVIII ст.)
20 верасня 2024 года адбылося адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю музея Беларускага Палесся. Выстаўка працуе і ў 2025 годзе.
- 100-годдзе Музея Беларускага Палесся
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Гужалоўскі 2012, с. 166.
- ↑ Гужалоўскі 2012, с. 165.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гужалоўскі, А. А. Гісторыя музейнай справы Беларусі : вучэб.-метад. дапам.. — Мінск: БДУ, 2012. — 303 с. — ISBN 978-985-518-664-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Беларускага Палесся