Палессе (стадыён, Лунінец)
Выгляд
| Палессе | |
|---|---|
| | |
| Месцазнаходжанне |
|
| Рэканструяваны | 2009 |
| Хатняя каманда | «Граніт» (Мікашэвічы), «Лунінец» |
| Умяшчальнасць | 3 090 месцаў |
| Памеры поля | 105 x 68 м |
| Пакрыццё | Штучны газон |
«Палессе» — шматфункцыянальны стадыён у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці Беларусі. Максімальная ўмяшчальнасць — 3090 чалавек[1]. З’яўляецца хатнім стадыёнам футбольных клубаў «Граніт» (Мікашэвічы) і «Лунінец».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля капітальнай рэканструкцыі 2007—2009 гадоў дзве трыбуны стадыёна ўмяшчаюць 3090 гледачоў. Заходняя трыбуна абсталявана казырком. Падчас рэканструкцыі ўсталявана ЖК-табло, адрамантаваны прэс-цэнтр, распранальні і дапаможныя памяшканні. Вакол футбольнага поля са штучным пакрыццём зроблены бегавыя дарожкі.
Зноскі
- ↑ Стадыён «Палессе»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2017. Праверана 25 верасня 2015.
