Палессе (тып мясцовасці)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Палессе, палескі тып ландшафту — тып краявіду пясчаных раўнін, найбольш распаўсюджаны на ўскраінах раёнаў старажытнага зледзянення ў Цэнтральнай і ва Усходняй Еўропе (Польшча, Беларусь, поўнач Украіны, еўрапейская частка Расіі).

У назве адлюстроўваецца адна з характэрных рысаў гэтых тэрыторый — мноства лясоў: паўднёва-таёжных, змешаных і шыракалістых. Звычайна шмат балотаў і азёр; гэта адносна слаба засвоеныя тэрыторыі.

Утварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Шышкін, Іван Іванавіч. «Балота. Палессе», 1890 год.

Палессі ўяўляюць сабой нізіны ў раёнах пашырэння алювіяльных і водна-ледавіковых пяскоў ускраіннай паласы плейстацэнавага мацерыковага зледзянення. Пяскі запаўняюць плоскія паніжэнні, звязаныя з тэктанічнымі ўпадзінамі. Залішняе атмасфернае ўвільгатненне і недастатковы дрэнаж абумаўляюць фармаванне буйных масіваў балот, якія зарастаюць хвояй, бярозай, вольхай і інш.[1]

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Падобныя ландшафты сустракаюцца ў Палескай нізіне, Мяшчорскай нізіне, у Польшчы ва ўсходніх басейнах рэк Вепш і Буг. У еўрапейскай частцы Расіі палессі складаюць пояс, які цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і ахоплівае ўсю Усходне-Еўрапейскую раўніну.[2]

Палессі таксама распаўсюджаныя на поўдні Канады і ў паўночных раёнах ЗША.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя, том 11. Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 200. ст. 552
  2. Абатуров А. М. Полесья русской равнины всвязи с проблемой их освоения.. — М.: Мысль, 1968. — 248 с.